Кацярына Мясьнікова
беларуская мастачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кацярына Мясьнікова (1 траўня 1981, Полацак — 16 лістапада 2023[1], Віцебск) — беларуская мастачка.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Вучылася ў Полацкай мастацкай школе, у 2004-м скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Машэрава.
Працавала ў тэхніцы пастэлі, большасьць сваіх твораў стварала падчас пленэраў. Была куратаркай моладзевага пленэру «У пошуках Атлянтыды» і мастацкага праекта «Беларускі АРТ-Алфавіт» (2012, 2014).
Мела шэраг публікацый у рэгіянальных і рэспубліканскіх выданьнях. З 2006 года — актыўны ўдзельнік мастацкіх выстаў, пленэраў і праектаў. Сябра Беларускага саюзу мастакоў (2014). З 2016 году — чалец праўленьня Віцебскага аддзяленьня грамадзкай арганізацыі «Беларускі саюз мастакоў».
Працуавала ў тэхніцы сухой пастэлі ў жанрах пэйзажа і натурморту. Сярод работ: «Поўдзень у ліпіне» (2012), «Сонечны дзень» (2012), «У спакоі» (2012), «Казка» (2015), «Лясная таямніца» (2015), «Стары дом. Вяртаньне» (2015), «Бэз» (2016), «Дзьмухаўцы» (2016) і інш.
Творы знаходзяцца ў музэях Беларусі, прыватных калекцыях Беларусі, Расеі, Нямеччыны і Польшчы.
У Віцебску праходзілі выставы яе прац ў 2008, 2015 і 2016 гадах.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads