Кейляр Навас
костарыканскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ке́йляр Анто́ніё На́вас Гамбо́а (па-гішпанску: Keylor Antonio Navas Gamboa; нар. 15 сьнежня 1986 году, Сан-Ісыдра-дэ-Эль-Хэнэраль, Коста-Рыка) — костарыканскі футбаліст, брамнік мэксыканскага клюбу «УНАМ Пумас» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Сапрыса» ў 2005 годзе. Разам з клюбам станавіўся шматразовым чэмпіёнам краіны, зьяўляючыся пры гэтым асноўным брамнікам каманды. У ліпені 2010 году Навас падпісаў канракт з гішпанскім клюбам «Альбасэтэ»[6]. У сваім першым сэзоне за клюб прапусьціў толькі 6 гульняў чэмпіянату ў Сэгундзе. Паводле вынікаў сэзону клюб вылецеў з розыгрышу.
У сэзоне 2011—2012 гадоў гулец быў аддадзены ў арэнду ў клюб Ля Лігі ў каманду «Левантэ»[7]. Дэбютаваў за клюб 13 траўня 2012 году, выйшаўшы на пляцоўку ў апошнім туры чэмпіянату ў матчы супраць «Атлетыка» зь Більбао. Клюб атрымаў перамогу ў тым матчы зь лікам 3:0[8]. Пасьля гэтага брамнік здолеў апярэдзіць Густава Мунуа ў барацьбе за месца ў браме, стала гуляючы ў асноўным складзе каманды.
3 жніўня 2014 году «Рэал» аб’явіў пра пераход у ягоны склад Наваса за 10 млн эўра. Брамнік падпісаў з мадрыдзкім клюбам 6-гадовае пагадненьне[9].
Міжнародная
У жніўні 2006 году Навас быў выкліканы ў склад зборнай Коста-Рыкі на таварыскі турнір у Эўропе, аднак першы матчы за зборную Кейляр правёў толькі праз два гады. На чэмпіянаце сьвету брамнік дэбютаваў у 2014 годзе ў Бразыліі, дзе быў асноўным брамнікам. Паказваючы добрую гульню, Навас дапамог Коста-Рыцы выйсьці ў чвэрцьфінал, дзе лацінаамэрыканцы саступілі зборнай Нідэрляндаў у сэрыі пэнальці[10].
Remove ads
Дасягненьні
«Сапрыса»:
- Чэмпіён Коста-Рыкі: 2006, 2007, 2007(а), 2008(к), 2008(а), 2010(к)
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ: 2005
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2014, 2017
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016, 2017, 2018
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2020, 2022, 2024
- Уладальнік Кубка Францыі: 2020, 2021, 2024
- Уладальнік Кубка францускае лігі: 2020
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2020, 2022, 2023
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads