Ньюэлз Олд Бойз Расарыё
аргентынскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ньюэлз Олд Бойз» (па-гішпанску: Club Atlético Newell’s Old Boys) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Расарыё, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Клюб быў заснаваны 3 лістапада 1903 году Айзэкам Ньюэлам, піянэрам аргентынскага футболу. Апошнім разам «Ньюэлз Олд Бойз» станавіўся чэмпіёнам краіны ў 2013 годзе. Да гэтага трэнэр Марсэлё Б’ельса двойчы прыводзіў каманду да перамогі ў нацыянальным першынстве. У ягоны гонар названы хатні стадыён клюбу. Дэрбі Расарыё супраць клюбу «Расарыё Сэнтраль» зьяўляецца адным з самых выбітных футбольных супрацьстаяньняў у Паўднёвай Амэрыцы.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Аргентыны: 6
- 1974(М), 1988, 1991, 1992(К), 2004(А), 2013(Ф)
- Удакладненьне: А — Апэртура, К — Кляўсура, М — Мэтрапалітана, Ф — Фіналь
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads