Кельмы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кельмы
Remove ads

Ке́льмы (па-летувіску: Kelmė) — горад у цэнтральнай Летуве. Колькасьць жыхароў налічвае каля 10,6 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Кельмы зьяўляюцца адміністрацыйным цэнтрам Кельменскага раёну Шавельскага павету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першыя згадкі аб паселішчы датуюцца 1484 годам. У гэты час яно знаходзілася ва ўласнасьці Радзівілаў, потым Саламерэцкіх, потым Глебавічаў. У XVI стагодзьдзі ўладарамі паселішча былі князі Саламерэцкія, а ў 1579 годзе яго купіў Павал Грушэўскі. Ва ўладаньні гэтай сям’і Кельмы знаходзіліся да 1939 году. У 1831 годзе частка маёнтку была канфіскаваная царскай уладай за ўдзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў. Апошні ўладар памёр у 1939 годзе, а яго сям’ю савецкая ўлада высяліла ў Сібір, дзе яна загінула ў лягерах. Да Другой сусьветнай вайны горад зьяўляўся адным з цэнтраў габрэйскага руху Летувы.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads