Клаўс Элсбергс

латыскі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Клаўс Элсьбергс (па-латыску: Klāvs Elsbergs; 3 студзеня 1959, Рыга5 лютага 1987, Юрмала) — латыскі паэт і перакладчык.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Сын паэткі Візмы Бэлшавіцы. Вывучаў францускую філялёгію ў Латвійскім дзяржаўным унівэрсытэце (1977—1982), працаваў у выдавецтве Liesma («Полымя») і часопісе Avots («Крыніца»). Яго вершы пачалі зьяўляцца ў друку з 1978 году, і пры жыцьці пісьменьніка выйшлі два зборнікі яго паэзіі. Яшчэ адзін быў надрукаваны пасьля сьмерці.

Але на радзіме Элсьбергс вядомы ня толькі як выбітны паэт, але як і выдатны перакладчык з францускай, ангельскай і расейскай моваў. Сярод яго перакладчыцкіх здабыткаў — паэзія Гіёма Апалінэра, Поля Элюара, Люі Арагона і раман «Бойня нумар 5» Курта Вонэгута.

Памёр Клаўс Элсьбергс у Юрмале пры нявысьветленых абставінах.

У 1987 годзе ў Латвіі была заснаваная літаратурная прэмія яго імя за найлепшую дэбютную кнігу.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Pagaidīsim ausaino. (1981)
  • Bēdas uz nebēdu. (1986)
  • Velci, tēti. (1989)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads