Кленікі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кленікі
Remove ads

Кленікі, часам Клейнікі (па-польску: Klejniki, па-падляску: Kléniki) — вёска ў Польшчы. Уваходзіць у склад гміны Чыжы Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва.

Thumb
Царква Ўзьнясеньня Гасподняга (1988 г.)
Хуткія факты

У 1952—1954 гадах сядзіба самастойнае гміны Кленікі. У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Гасподняга ў вёсцы). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьцця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[1]).

Thumb
Крыж-капліца пры царкве

Гісторыя

Вёска заснаваная пры каралеўскім гасьцінцы, які спалучаў Бельск з Горадняй. Праваслаўная парафія існавала тут ужо ў 16 стагодзьдзі. Наступная царква — ужо ўніяцкая — пабудаваная ў 1793 годзе і пры пабудове наступнай (1883 год), перанесеная ў вёску Козьлікі. Царква 19 стагодзьдзя згарэла ў 1973 годзе, да 1988 году пабудаваная наступная (у гонар Ушэсьця Гасподняга). У 1907—1913 гадах карэспандэнцыю з Кленікаў адсылаў у «Нашую Ніву» сын тутэйшага праваслаўнага папа — Яўген Хлябцэвіч («Халімон з-пад Пушчы»).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads