Беларуская гімназія ў Клецку

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларуская гімназія ў Клецку
Remove ads

Беларуская гімназія ў Клецку — навучальная ўстанова ў Клецку, якая дзейнічала ў 1924—1931 гг. за часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі[2][3].

Хуткія факты Заснаваная, Зачыненая ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Клецак, Татарская, Беларуская гімназія (1924-31)
Thumb
Навучэнцы Клецкай беларускай гімназіі. Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь.
Thumb
Беларуская гімназія ў Клецку. «Родныя гоні» 1927 г. № 2, с. 11.

Заснаваная (спачатку 1—4 клясы) ў 1924 годзе пад ціскам беларускай грамадзкасьці, пасьля заступніцтва паслоў Сейму, у тым ліку Браніслава Тарашкевіча, а таксама дзякуючы самаахвярным дзеяньням Язэпа Шнаркевіча.

Месьцілася па адрасе: вул. Татарская, 4. Існавала на ахвяраваньні і аптаце вучняў. Дырэктарам усесь час быў Рыгор Якубёнак.

У розны час тут працавалі выкладчыкамі: Вячаслаў Арэнь, Антон Валынчык, Я. Драчан, А. Кішкель, Ю. Мушкат, Мікола Рудакевіч, В. Русак, В. Сініцына, Мікола Чарнецкі, Рыгор Якубёнак і інш. Пры гімназіі існаваў літаратурны гурток, які пасьля пераўтварыўся ў літаратурна-мастацкі, а таксама хор i аркестар, ставіліся спэктаклі па творах Голубка.[4][5][6]

У 1926 быў арганізаваны інтэрнат для гімназістаў.

У 1927 мела 8 асноўных клясаў і адну падрыхтоўчую, дзе навучалася каля 200 гімназістаў.

У 1930/1931 навучальным годзе налічвала 160 вучняў.

У 1931 школа была ліквідаваная польскімі ўладамі на хвалі барацьбы зь беларускім рухам[7][8]. За тры выпускі гімназіі яе скончыла 46 навучэнцаў.

Remove ads

Вядомыя навучэнцы

  • Міхал Вітушка — беларускі палітычны дзяяч, кіраўнік беларускага антысавецкага руху.
  • Анатоль Іверс — беларускі паэт.
  • Міхаіл Мінкевіч — беларускі грамадзкі і дзяржаўны дзеяч, міністар асьветы БССР у 1968–1985 гадах.
  • Аляксандар Шыдлоўскі — беларускі кампазытар.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads