Аляксандар Шыдлоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Канстанці́навіч Шыдло́ўскі (1911, в. Мінкі, цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 2002, Горадня, Беларусь) — беларускі кампазытар.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1960)[1]. Ганаровы грамадзянін Горадні і Смаргоні. Аўтар звыш 200 песьняў, сярод якіх найбольшую славу атрымала песьня «Колькі ў небе зор»[2].

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, дзе было 5 дзяцей. З пачаткам Першай сусьветнай вайны разам з родзічамі выехаў у Сімбірск. У 1921 годзе вярнуўся зь сям’ёй у родную вёску, што патрапіла ў склад Сярэдняй Літвы. Навучаўся ў школе ў Смаргоні (Віленская зямля). Працягваў навучаньне ў Віленскай і Клецкай беларускіх гімназіях (Нясьвіскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Заходняя Беларусь). У сьнежні 1927 году ў Вільні ўступіў у рабоча-сялянскі камітэт «Змаганьне», які Камуністычная партыя Заходняй Беларусі стварыла для выбарчай кампаніі ў Сойм Польскай Рэспублікі. З 1928 году працаваў інструктарам Віленскага акруговага камітэту камсамолу Заходняй Беларусі. У 1930 годзе абраўся дэлегатам ад сялянскай моладзі на Кангрэс у Бэрлін (Нямеччына)[2].

У 1930—1936 і 1937 гадох быў зьняволены ўладамі Польскай Рэспублікі за ўдзел у народна-вызвольным руху Заходняй Беларусі. З 1940 году артыст Беларускага дзяржаўнага ансамблю песьні і танцу, якім кіраваў Рыгор Шырма. У 1950 годзе скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт (Расейская СФСР) па спэцыяльнасьці навуковы работнік у галіне гістарычных навук. З 1951 году выкладаў у школе ў Горадні (Беларуская ССР). У 1960—1971 гадах быў кіраўніком Дому народнай творчасьці Гарадзенскай вобласьці. У 1964 годзе выдаў зборнік «Песьні»[1].

Пры канцы 1960-х гадоў напісаў песьню «Колькі ў небе зор», якую прысьвяціў сваёй жонцы Варвары Яфімаўне. Песьня атрымала шырокую славу, бо першым яе выканаўцам стаў хор Палаца культуры Менскага трактарнага заводу. Пагатоў Аляксандар Шыдлоўскі двойчы замяняў словы 2-й страфы песьні для больш сучаснага гучаньня[3]. Агулам напісаў звыш 200 песьняў, сярод якіх найбольшую вядомасьць атрымалі «Песьня пра Гродна», «Ой, ты, Нёман родны», «Там, пад гаем», «Ой, зайграйце музыкі» і «Гродзенскі вальс»[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads