Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ (па-нямецку: Klagenfurt am Wörthersee, па-баварску: Klångfurt am Werthasee, па-славенску: Celovec ob Vrbskem jezeru — Цэлавец на Вербавым возеры) — горад на поўдні Аўстрыі, цэнтар фэдэральнай зямлі Карынтыі. У цяперашні момант колькасьць жыхароў Клягэнфурту перавышае 92 тысячы чалавек, зь іх больш за 1700 — карынтыйскія славенцы.
Remove ads
Геаграфія
Горад разьмешчаны на рацэ Глян у альпійскай даліне Дравы.
Гісторыя
Згодна зь легендай горад заснаваў герцаг Карынтыі Гэрман Спангайм. Першыя згадкі пра населены пункт Форум-Клягенвурт належаць да 1193—1199 гадоў. У 1246—1252 гадох Клягенфурт атрымаў гарадзкія правы і хутка зрабіўся адным з найвялікшых гарадоў Карынтыйскага герцагства, а пазьней — ягонай сталіцай.
Аднак на гэтым месцы таксама знаходзіўся рымскі горад Вірунум.
Славутасьці

Сярод славутасьцяў Клягенфурту найбольшае значэньне мае стары горад з сваім цэнтральным пляцам Альтэр-Пляц, фантан у выглядзе цмока Ліндвурм-Брунэн, а таксама возера Вёртэрзээ, якое лічыцца самым цёплым сярод альпійскіх азёр. Недялёка ад Клягенфурту знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых замкаў Аўстрыі Гохастэрвіц.
Адукацыя
У горадзе разьмяшчаецца ўнівэрсытэт Клягенфурту.
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная старонка (ням.)
- Інфармацыя для турыстаў
- Марыя-Ларэта (ням.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads