Кляс Понтус Арнальдсан
швэдзкі пісьменьнік, журналіст, палітык і пацыфіст, нобэлеўскі ляўрэат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кляс По́нтус А́рнальдсан (па-швэдзку: Klas Pontus Arnoldson; 21 кастрычніка (у некаторых крыніцах 27 кастрычніка[8][9][10][11]) 1844, Гётэборг — 20 лютага 1916, Стакгольм) — швэдзкі пісьменьнік, журналіст, палітык і пацыфіст, сумесна з Фрэдрыкам Баэрам ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1908). Быў заснавальнікам і першым старшынём Швэдзкага саюзу міру і арбітражу, створанага ў 1883 годзе. Пачынаў кар'еру служачым чыгуначнай станцыі (1871-1881), быў павышаны да начальніка станцыі[8]. Пасьля заняўся палітыкай. Дэпутат рыксдага ад 1882 да 1887. Падтрымліваў нэўтральнасьць краін Паўночнай Эўропы. Быў рэдактарам пэрыядычных выданьняў «Tiden», «Fredsvännen», «Nordsvenska Dagbladet». Аўтар твораў, прысьвечаных праблеме дасягненьня міру, народаўладзьдзя, свабодзе ды талерантнасьці, напрыклад кнігі «Надзея вякоў» («Seklernas hopp», 1901)[9]. У 1905 годзе адыграў значную ролю ў мірным вырашэньні пытаньня аб скасаваньні Швэдзка-нарвэскай уніі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads