Кляўдыё Пісара

пэруанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Кляўдыё Пісара
Remove ads

Кля́ўдыё Міге́ль Піса́ра Бо́сьё (па-гішпанску: Claudio Miguel Pizarro Bosio; нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 году, Кальяо, Пэру) — былы пэруанскі футбаліст, нападнік. Адзін з самых выбітных гульцоў нацыянальнай зборнай Пэру за ўсю ейную гісторыю. 23 кастрычніка 2010 году Пісара перасягнуў рэкорд Джавані Элбэра ў 133 галоў, што ёсьць найлепшым паказчыкам сярод легіянэраў у чэмпіянаце Нямеччыны. Гэты рэкордны гол быў забіты ў матчы «Вэрдэру», за які выступаў Кляўдыё, і мёнхэнглядбаскай «Барусіі»[4]. У траўні 2014 году Пісара дасягнуў дзявятага месца ў сьпісе бамбардзіраў Бундэсьлігі за ўсю ейную гісторыю, маючы на сваім рахунку 176 галоў.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Біяграфія

Магутны нападнік перабраўся ў Эўропу з Пэру ў 1999 годзе, апынуўшыся ў «Вэрдэры» з Брэмэну. За два сэзоны тамака ён правёў 76 матчаў і забіў 28 мячоў. Наступныя шэсьць гадоў кар’еры Пісара мінулі ў «Баварыі», зь якой ён тры разы выйграваў чэмпіянат і кубак Нямеччыны, нязьменна робячы дубль: у 2003, у 2005 і 2006 гадах. У 2001 годзе Пісара выйграў з «Баварыяй» Міжкантынэнтальны кубак ФІФА. Улетку 2007 году ў Кляўдыё скончыўся кантракт з «Баварыяй» і ён перайшоў у «Чэлсі» па вольным трансфэры. Усяго ён згуляў за «Баварыю» 254 матчы і забіў 101 гол. Кляўдыё прапусьціў пачатак перадсэзоннай падрыхтоўкі «Чэлсі», таму што выступаў на Кубку Амэрыкі разам са зборнай Пэру. Яго каманда дабралася да чвэрцьфіналу турніру, дзе прайграла Аргентыне. Кляўдыё забіў на кубку два мячы. Пачаў Пісара новы сэзон даволі ярка, замацаваўшыся ў аснове, і забіўшы гол у першым жа туры чэмпіянату Ангельшчыны. Пасьля сыходу Жузэ Маўрыньню ў Кляўдыё пачаўся спад. А пасьля студзеньскай куплі Нікаля Анэлька й Франка Ды Санта, Пісара і зусім страціў усе шанцы на пападаньне ў асноўны склад. Мяркуецца, што ўлетку Кляўдыё пакіне «Стэмфард Брыдж».

Remove ads

Дасягненьні

«Альянса»:

  • Чэмпіён Пэру: 1999(к)

«Баварыя»:

  • Чэмпіён Нямеччыны: 2003, 2005, 2006, 2013, 2014, 2015
  • Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2003, 2005, 2006, 2013, 2014
  • Уладальнік Кубка нямецкай лігі: 2004
  • Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2012
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
  • Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2013
  • Перамжца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
  • Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2001

«Вэрдэр»:

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads