Зборная Пэру па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зборная Пэру па футболе — прадстаўляе Пэру на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Пэруанская футбольная фэдэрацыя. Зборная ўваходзіць у такія арганізацыі, як ФІФА і КОНМЭБОЛ.
Remove ads
Гісторыя
На працягу сваёй гісторыі за пэруанскую зборную гулялі такія гульцы, як Тэадора Фэрнандэс, Тэафілё Кубільяс, Эктар Чумпітас, Сэсар Куэта, Нальбэрта Саляна, Кляўдыё Пісара, Паолё Герэра і іншыя. Сапраўднай залатой эрай пэруанскага футболу сталі 1970-я гады, калі каманда пад кіраўніцтвам такіх зорак, як Тэафілё Кубільяс, Уга Сатыль, Эктар Чумпітас і Сэсар Куэта, двойчы ўваходзіла ў васьмёрку наймацнейшых камандаў сьвету, а ў 1975 годзе заваявала Кубак Амэрыкі.
У 2000-я гады зборная Пэру паступова скацілася ў лік аўтсайдэраў паўднёваамэрыканскага футболу. На 2 лютага 2011 году каманда займала 68-е месца ў рэйтынгу ФІФА. Аднак з прыходам у якасьці галоўнага трэнэру ўругвайскага спэцыяліста Сэрхіё Маркарана пэруанская каманда значна прыбавіла ў якасьці гульні. На Кубку Амэрыкі 2011 году «інкі» здолелі заняць трэцяе месца, нават нягледзячы на адсутнасьць у складзе з-за траўмаў такіх вопытных гульцоў, як Кляўдыё Пісара і Джэфэрсан Фарфан. Лідэрамі каманды сталі Хуан Мануэль Варгас і Паолё Герэра, апошні зь якіх зь пяцьцю мячамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Зборная Пэру па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads