Клімаўскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клімаўскі раён
Remove ads

Клімаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Клімава.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 1530 км².

Гісторыя

5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Клімаўскі раён. 23 лістапада 1944 году з тэрыторыі Клімаўскага раёну быў вылучаны Чуравіцкі раён. У 1963 годзе Клімаўскі раён скасавалі, у 1965 годзе — аднавілі.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёну складае 33 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 14 тыс. Усяго налічваецца 121 населены пункт.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 14 сельскіх паселішчаў:

  1. Брахлаўскае сельскае паселішча
  2. Істопскае сельскае паселішча
  3. Каменскахутарскае сельскае паселішча
  4. Кірылаўскае сельскае паселішча
  5. Лакамабудзкае сельскае паселішча
  6. Міцькоўскае сельскае паселішча
  7. Наваропскае сельскае паселішча
  8. Наваюркавіцкае сельскае паселішча
  9. Плавенскае сельскае паселішча
  10. Сачкавіцкае сельскае паселішча
  11. Сытабудзкае сельскае паселішча
  12. Хароменскае сельскае паселішча
  13. Чолхаўскае сельскае паселішча
  14. Чуравіцкае сельскае паселішча
Remove ads

Славутасьці

  • Манастыр Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў п. Забрама
  • Царква Сьв. Міхала Арханёла ў с. Крапіўна
  • Сядзібна-паркавы комплекс Сьвідаў у с. Лакамая Буда
  • Царква Сьв. Мікалая ў с. Магілёўцы
  • Царква Сьв. Мікалая ў с. Новы Ропск
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў с. Стары Ропск
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Сачкавічы
  • Парк пры былой сядзібе Чорналускіх у с. Фаевічы
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Хахлоўка
  • Царква Сьв. Мікалая ў с. Чолхаў
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў с. Чуравічы
  • Царква Сьв. Параскевы Пятніцы ў с. Шумілаўка
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Клімаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads