Клімэнт III (папа рымскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клімэнт III (папа рымскі)
Remove ads

Клімэнт III (па-лацінску: Clemens PP. III), сьвецкае імя Паолё Скаляры (па-італьянску: Paolo Scolari; 1105/1110, Рым — 20 сакавіка 1191, Рым) — папа рымскі з 19 сьнежня 1187 году па 20 сакавіка 1191 году.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Зьяўляючыся выхадцам з Рыму, Клімэнт III здолеў дамагчыся прымірэньня папства з рымлянамі, бо канфілікт цягнуўся з 1143 году, і вярнуцца ў сваю сталіцу ў лютым 1188 году[4]. 31 траўня 1188 была падпісаная канчатковая дамова, паводле якой рымляне захавалі за сабой права выбараў магістратаў, але права прызначэньня губэрнатара горада было перададзена папе.

Асноўнай задачай Клімэнта III стала арганізацыя Трэцяга крыжовага паходу, абвешчанага ягоным папярэднікам ў буле «Audita tremendi». Папскія легаты дамагліся прымірэньня варожых каралёў Філіпа Аўгуста й Гэнрыха II, пасьля чаго Філіп Аўгуст і Рычард Ільвінае Сэрца, то бок сын і спадчыньнік Гэнрыха II, прынялі крыж[5]. Сам Клімэнт III, працягваючы палітыку Грыгорыюс VIII, вырашыў канфлікт папства й імпэрыі, у выніку чаго крыж прыняў і Фрыдрых Барбароса.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads