Кліноцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кліно́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Клінок.
Remove ads
Гісторыя
У лістападзе 1917 году створаны ў складзе Кліноцкай воласьці Ігуменскага (зь верасьня 1923 году — Чэрвеньскага) павету Менскай губэрні (да 18 сакавіка 1921 году) РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 20 жніўня 1924 году — Ігуменскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Клінку.[1]
30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты Гарадзішча, Крыніца, Турэц і Чаславое Сьмілавіцкага сельсавету, а населеныя пункты Лісіцы і Смоленка перададзеныя ў склад Сьмілавіцкага сельсавету[2].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Зайцы, Кукалеўка, Лежні, Рудня Астравітая, якія ўваходзілі ў склад Ігуменскага сельсавету[3].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (10 населеных пунктаў) — 1167 чалавек[4], з іх 97,1 % — беларусы, 2,0 % — расейцы, 0,6 % — украінцы[5].
Remove ads
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads