Турэц (Менская вобласьць)
вёска ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Турэ́ц[1] — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Кліноцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Населены пункт упершыню згадваецца ў пачатку XVIII стагодзьдзі, як сяло Сьмілавіцкага маёнтку, якое належала Завішам. Згадка зьвязана з ацэнкай страт, панесеных палкамі Вялікага Княства Літоўскага, раскватараванымі ў Сьмілавічах у 1710 годзе падчас Паўночнай вайны.
Пасьля II-га падзелу Рэчы Паспалітай 1793 году сяло ўвайшло ў склад Расійскай імпэрыі. На 1795 год яно адносілася да Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. На 1800 год належала судзьдзі С.Манюшка, тут налічвалася 62 двары, пражывалі 378 чалавек, функцыянавалі драўляная каталіцкая капліца і вадзяны млын. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска, уваходзіла ў склад маёнтку Гарадзішча, які належаў Ваньковічам. На 1845 год тут было 47 двароў. У 1860 годзе ў адным з сельскіх дамоў адкрылася царкоўна-прыходская школа.
Паводле перапісу насельніцтва Расійскай імпэрыі 1897 году ў Турцы налічвалася 158 двароў, пражывалі 972 чалавекі, меліся царкоўна-прыходская школа, капліца, вадзяны млын, хлебазапасны магазын, піцейная ўстанова. На пачатак XX стагодзьдзя было 175 двароў, 1087 жыхароў. У 1902 годзе пабудаваны новы драўляны будынак школы. На 1910 год тут было 56 вучняў (51 хлопчык і 5 дзяўчынак) з Турца і навакольных вёсак. Падчас рэвалюцыі 1905 году і ў верасьні 1908 году ў вёсцы адбываліся сялянскія хваляваньніі.
На 1917 год вёска ўваходзіла ў склад Дукорскай воласьці, тут было 176 двароў, 1092 жыхара. У кастрычніку 2017 году тут прайшоў зьезд салдацкіх камітэтаў 3-га Сыбірскага корпусу 2-й арміі Заходняга фронту, удзел у ім прынялі 200 дэпутатаў. З лютага па сьнежань 1918 году вёска была акупаваная немцамі, з жніўня 1919 па ліпень 1920 г. — палякамі. 20 жніўня 1924 года населены пункт увайшоў у склад зноў утворанага Дукорскага сельсавета Сьмілавіцкага раёну.
Да 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Сьмілавіцкага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 826 чалавек[3]
Асобы
- Васіль Ананьіч (1900—1977) — савецкі вайсковы камандзір
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads