Князь-Возерскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старобінскім раёне Менскай вобласьці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Князь-Во́зерскі сельсавет (з 1931 году — Чырвонавозерскі сельсавет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старобінскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Князь-Возера.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Старобінскага (з 8 кастрычніка 1924 году — Жыткавіцкага, з 21 жніўня 1925 году — Старобінскага) раёну Слуцкай (з 8 кастрычніка 1924 году — Мазырскай, з 21 жніўня 1925 году — Слуцкай, з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Бабруйскай, з 21 чэрвеня 1935 году — Слуцкай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Менскай (з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году — Менскай) вобласьці[1][2].

5 сьнежня 1931 году вёска Князь-Возера перайменаваная ў Чырвонае Возера. У сувязі з гэтым сельсавет перайменаваны ў Чырвонавозерскі.

16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Даманавіцкаму сельсавету.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1 студзеня 1933 году — 509 жыхароў, 94 двары[3]

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1933 году — 13[3]
  • 1 студзеня 1947 году — 6[4]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads