Княства Сэрбія
княства ў Паўднёва-Ўсходняй Эўропе (1804—1882) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Княства Сэрбія (па-сэрбску: Кнежевина Србија, Kneževina Srbija) — балканская дзяржава, утвораная пасьля сэрбскай рэвалюцыі ў 1817 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова дзяржава займала тэрыторыю былога Бялградзкага пашалыку, аднак у 1831—1833 гадах яна пашырыла свае межы на захад, усход і поўдзень. У 1829 годзе адбылося прызнаньне туркамі аўтаноміі Сэрбіі. У 1867 годзе асманскія войскі пакідаюць тэрыторыю княства. У 1869 новая канстытуцыя вызначыла Сэрбію як незалежную дзяржаву. У 1878 Княства Сэрбія яшчэ пашырыла свае межы на паўднёвы ўсход, у тым жа годзе адбыўся Бэрлінскі кангрэс, які гарантаваў прызнаньне Сэрбіі з боку дзяржаваў і поўную незалежнасьць ад Асманскай імпэерыі. У 1882 Княства Сэрбія абвешчана Каралеўствам.
- Княства Сэрбія ў 1817 годзе
- Княства Сэрбія ў 1833 годзе
- Княства Сэрбія ў 1878-1882 гг
Remove ads
Кіраўнікі
Дзяржавай кіравала дынастыя Абрэнавічаў (па-сэрбску: Обреновићи)[1].
- Мілаш Абрэнавіч 1815—1839
- Міхаіл III Абрэнавіч 1839—1842
У 1842 Абрэнавічы былі выгнаны з краіны. Князем быў абвешчаны Аляксандр Карагеоргіевіч. У 1858 Абрэнавічы адноўлены на сэрбскім прастоле.
- Мілаш Абрэнавіч 1858—1860 (другі раз)
- Міхаіл III Абрэнавіч 1860—1868 (другі раз)
- Мілан IV Абрэнавіч 1868—1882 ён жа, як кароль Сэрбіі Мілан I: 1882—1889
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads