Каралеўства Сэрбія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каралеўства Сэрбія
Remove ads

Каралеўства Сэрбія (па-сэрбску: Краљевина Србија) — балканская дзяржава, утвораная з Княства Сэрбія пасьля каранацыі князя Мілана IV Абрэнавіча у 1882 годзе.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1885 годзе пачалася Сэрбска-баўгарская вайна, якая скончылася паразай Каралеўства Сэрбія. Пасьля таго як у 1903 годзе Аляксандр Абрэнавіч быў застрэлены разам з жонкай, Драгай, прыхільнікамі дынастыі Карагеоргіевічаў — арганізацыяй «Аб’яднаньне або сьмерць!» (па-сэрбску: Уједињење или смрт), таксама вядомай як «Чорная рука», каралём становіцца Пётр I Карагеоргіевіч.

У 1912—1913 годзе Каралеўства Сэрбія ўдзельнічала ў Першай Балканскай вайне, якая скончылася падпісаньнем Лёнданскай мірнай дамовы, у выніку чаго пашырыла свае межы.

У 1913 годзе Каралеўства Сэрбія ўдзельнічала ў Другой Балканскай вайне, якая скончылася падпісаньнем Бухарэсцкай мірнай дамовы, у выніку чаго яшчэ больш пашырыла свае межы.

З 1914 году Каралеўства ўдзельнічае ў Першай сусьветнай вайне аж да яе заканчэньня і стварэньня ў 1918 годзе Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў пад кіраваньнем сэрбскага караля Пятра I Карагеоргіевіча.

Remove ads

Кіраваньне

Заканадаўчы ворган — Нацыянальны сход, кіраўнік дзяржавы — Кароль, выканаўчы орган — Міністэрскі Савет, прадстаўнічыя органы акруг — акруговыя сходы (окружне скупштине), выканаўчыя — акруговыя камітэты (окружни одбори), прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя сходы (општински збор), выканаўчыя — абшчынныя камітэты (општински одбор), старшынямі якіх зьяўляліся кметы.

Каралі

  • Мілан I Абрэнавіч 1882—1889
  • Аляксандр Абрэнавіч 1889—1903
  • Пётр I Карагеоргіевіч 1903—1921
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads