Княства Чарнагорыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Княства Чарнагорыя (па-сэрбску: Књажевина Црна Гора, Knjaževina Crna Gora) — колішняя дзяржава ў паўднёва-ўсходняй Эўропе. Княства існавала з 13 сакавіка 1852 году да 28 жніўня 1910 году, калі было абвешчана каралеўствам князем Ніколай, які потым і стаў каралём.
Сталіцай княства зьяўляўся горад Цэціне. Дзяржаўнай валютай быў пэрпэр, які быў уведзены ў абарот у 1906 годзе. Тэрыторыя былога княства ў гэты момант разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы сучаснай рэспублікі Чарнагорыя.
Remove ads
Гісторыя
Княства было ўтворана 13 сакавіка 1852 году, калі князь Даніла (вядомы таксама як Уладыка Даніла II), вырашыў скласьці зь сябе сан уладыкі (япіскапу) і жаніцца. Такім чынам Чарнагорыя з тэакратычнай дзяржавы ператварылася ў сьвецкую.
Пасьля забойства князя Данілы 13 жніўня 1860 году, яго пляменьнік Нікола I стаў наступным кіраўніком Чарнагорыі.
28 жніўня 1910 году, княства Чарнагорыя было абвешчана каралеўствам, і яго першым каралём стаў Нікола I.
Remove ads
Канстытуцыя
Князь Даніла выкарыстоўваў законы Пятра I Петравіча-Негаша ў якасьці ўзору для свайго Асноўнага закону, ствараць які ён пачаў з 1855 году (Законьнік Данілы Першага). У аснове праекту Данілы, які быў першай канстытуцыяй у чарнагорскай гісторыі, ляжалі традыцыі чарнагорскага народу. Былі выдадзены законы, якія абаранялі прыватную ўласнасьць. Былі адменены ўсе прэтэнзіі на Котарскую затоку (тады — тэрыторыя Аўстра-Вугоршчыны).
Тэкст закону пачынаўся з выразу:
![]() |
Хоць на гэтай зямлі няма іншай нацыянальнасьці апроч сэрбаў, і няма іншай рэлігіі акрамя Праваслаўя, любы чужынец і прадстаўнік іншага веравызнаньня надзелены такой жа свабодай і правамі як любы чарнагорац… | ![]() |
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads