Каралеўства Чарнагорыя

дзяржава ў 1910-1918 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia

Каралеўства Чарнагорыя
Remove ads

Каралеўства Чарнагорыя (па-сэрбску: Краљевина Црна Гора, Kraljevina Crna Gora) — дзяржава, якая знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй Эўропе. Сталіцай каралеўства зьяўляўся горад Цэціне. Дзяржаўнай валютай Чарнагорскага каралеўства быў чарнагорскі пэрпэр.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Абвяшчэньне Чарнагорскага каралеўства, Цэціне, 28 жніўня 1910

Каралеўства Чарнагорыя было абвешчана 28 жніўня 1910 году ў горадзе Цэціне князем Чарнагорыі Ніколам I Петравічам, які прыняў пры гэтым тытул караля Чарнагорыі Ніколы I.

Балканская вайна 1912—1913 гадоў была адзначана актыўнымі дзеяньнямі караля, але таксама і паслужыла адной з прычын будучага заняпаду каралеўства. Так, Чарнагорыя атрымала шэраг тэрытарыяльных здабыткаў, у прыватнасьці за кошт Санджаку занятага сумесна з сэрбскімі войскамі 30 траўня 1913 году. Уваходжаньне ў склад Чарнагорыі значнай тэрыторыі, насельніцтва якой ніякім чынам не падтрымлівала новых гаспадароў, паслужыла сур’ёзным крокам да крызысу.

Да таго ж, Вялікія дзяржавы запатрабавалі аддаць горад Шкодэр Альбаніі, якая нядаўна атрымала незалежнасьць, прытым, што страты Чарнагорыі падчас захопу горада ў Асманскай імпэрыі склалі каля 10,000 чалавек.

На працягу Першай сусьветнай вайны (1914—1918) Чарнагорыя зьяўлялася саюзьнікам Антанты. З 15 студзеня 1916 году па кастрычнік 1918 года краіна была акупавана Аўстра-Вугоршчынай.

20 ліпеня 1917 году, паводле Дэклярацыі Корфу, было абвешчана зьліцьцё Чарнагорыі з Сэрбіяй. 26 лістапада 1918 году Чарнагорыя афіцыйна ўвайшла ў склад Каралеўства Сэрбія. Тыя, хто не пагадзіўся з гэтым, у прыватнасьці — прыхільнікі зрынутага караля Ніколы, працягвалі на працягу некалькіх гадоў партызанскі супраціў.

Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads