Кодзі Гакпа

нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Кодзі Гакпа
Remove ads

Кодзі Га́кпа (па-нідэрляндзку: Cody Gakpo; нар. 7 траўня 1999 году) — нідэрляндзкі футбаліст, ўінгер ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Гакпа ёсьць выхаванцам акадэміі ПСВ, якую скончыў і дэбютаваў у прафэсійным футболе ў 2018 годзе. Ужо паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў гулец быў абраны Найлепшым нідэрляндзкім футбалістам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

ПСВ

Гакпа зьяўляецца выхаванцам клюбнае акадэміі ПСВ. У сэзоне 2016—2017 гадоў далучыўся да табару моладзевай дружыны клюбу, вядомай як «Ёнг ПСВ». Тамака і дэбютаваў у Эрстэдывізіі 4 лістапада 2016 году ў матчы супраць «Гэльманд Спорту». Зь цягам некалькіх гадоў зарэкамендаваў сябе і ў сэзоне 2018—2019 гадоў галоўным трэнэрам ПСВ Маркам ван Бомэлем быў пераведзены ў шэрагі асноўнае каманды. Тым ня менш, адразу прабіцца ў склад у гульца не атрымалася і пэўны час ён ці сядзеў на лаве запасных, ці меў выступы за рэзэрвовую каманду, дзе стала адзначаўся галамі. У рэшце рэшт, 22 сьнежня 2018 году Гакпа дэбютаваў у складзе ПСВ, памяняўшы ў другім тайме Стэвэна Бэргвэйна ў матчы супраць АЗ (3:1)[3]. Прарыўным сэзонам дзеля гульца стаў сэзон 2019—2020 гадоў, калі Гакпа ў 25 матчах лігі адзначыўся 7 галамі ў брамы супернікаў.

13 верасьня 2020 году ў першы гульнявы дзень сэзону 2020—2021 гадоў Гакпа двойчы ўлучыў мяч пад папярэчку брамы «Гронінгена», здабыўшы для эйндговэнцаў перамогу зь лікам 3:1[4]. 24 верасьня доблем адзначыўся ў матчы кваліфікацыі Лігі Эўропы супраць славенскай «Муры» (5:1), што дазволіла ПСВ закрочыць у асноўны раўнд спаборніцтваў[5]. У фінале Кубка Нідэрляндаў 2022 году Гакпа забіў пераможны гол у браму «Аякса». 31 жніўня 2022 году зарабіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Валендаму» (7:1)[6].

«Лівэрпул»

28 сьнежня 2022 году Гакпа пагадзіўся падпісаць дамову з ангельскім «Лівэрпулам», як толькі адчынілася трансфэрнае вакно 1 студзеня 2023 году[7]. Як паведамлялася, кантракт гульца разьлічаны на пяць з паловай гадоў, што каштавала ангельцам ад 35,4 да 44,3 млн фунтаў стэрлінгаў. Згодна з гэтым ПСВ, як мяркуецца, атрымаў рэкордныя грошы за футбаліста[8].

Remove ads

Дасягненьні

ПСВ:

«Лівэрпул»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads