Комі-язьвінская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Комі-я́зьвінская мова (альбо мова комі-ёдз, комі-ядзяцкая мова) — мова фіна-вугорскага народу (або этнаґрафічнае ґрупы комі-пярмякаў) комі-язьвінцаў, на якой размаўляюць прыкладна 2000-4000 чалавек у паўночна-ўсходняй частцы Пермскага краю (Анціпінская, Паршакаўская, Бычынская і Верх-Язьвінская сельскія адміністрацыі Краснавішэрскага раёну). Зьяўляецца адной з трох асноўных гаворак мовы комі (разам з комі-зыранскай і комі-пярмяцкай мовамі), якія адносяцца да пермскае ґрупы фіна-вугорскіх моваў уральскае моўнае сям'і.
Remove ads
Асноўная характарыстыка
Некаторыя адметныя асаблівасьці комі-язьвінскае мовы (спэцыфічная сыстэма націску і наяўнасьць асаблівых галосных) падштурхнулі спачатку фінскага лінґвіста А. Ґенэтца, а потым сусьветна вядомага фінавуграведа Васіля Ільліча Лыткіна, які тройчы наведваў традыцыйныя месцы пражываньня комі-язьвінцаў, да прызнаньня гаворкі комі-язьвінцаў у якасьці асобнае трэцяе гаворкі мовы комі. Трэба адзначыць, што некаторыя навукоўцы лічаць мову комі-язьвінцаў дыялектам комі-пярмяцкае мовы.
Параўнаньне лічэбнікаў комі-пярмяцкае і комі-язьвінскае мовы
Remove ads
Пісьмовасьць
Літаратура
Першай кнігай, што была выдадзеная па-комі-язьвінску, быў лемантар, які быў выдадзены ў 2003-м годзе пры падтрымцы адміністрацыі тагачаснае Пермскае вобласьці. Ягоным аўтарам зьявілася настаўніца мясцовай сярэдняй школы Ганна Паршакова[1][2]. У лемантары сабраныя вершы, казкі і малюнкі, што ілюструюць быт і асаблівасьці жыцьця комі-язьвінцаў. Увесь тыраж лемантара (500 экзэмпляраў) быў уручаны вучням Паршакоўскае сярэдняе школы, прэзэнтацыя адбылася ў верасьні[3].
Альфабэт
Комі-язьвінскі альфабэт даволі значна адрозьніваецца ад альфабэтаў комі-зыранскае й комі-пярмяцкае моваў. Ён зьмяшчае традыцыйныя амаль для ўсіх моваў Расеі 33 кірылічныя літары, 3 дадатковыя літары, якія адлюстроўваюць спэцыфічныя галосныя комі-язьвінскія гукі (літары Ӧ ӧ, Ө ө, Ӱ ӱ), і дыграф Дч дч, які адлюстроўвае спэцыфічную зычную-афрыкату.
Выгляд комі-язьвінскага альфабэту
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ж ж |
З з | И и | Й й | К к | Л л | М м | Н н | О о |
Ө ө | Ӧ ӧ | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ӱ ӱ |
Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы |
Ь ь | Э э | Ю ю | Я я |
Remove ads
Культурна-асьветніцкая дзейнасьць і прасоўваньне комі-язьвінскае мовы
Дзякуючы намаганьням Г. Паршаковай у мясцовай школе праводзяцца факультатыўныя заняткі па комі-язьвінскай мове й культуры, працуе дзіцячы ляґер «Шуд да бур» (бел. «Дабро й шчасьце»), вучні настаўніцы атрымліваюць разнастайныя ўзнагароды на расейскіх адукацыйных конкурсах[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads