Корнская мова

мова брэтонскай кельцкай групы From Wikipedia, the free encyclopedia

Корнская мова
Remove ads

Ко́рнская мо́ва (па-корнску: Kernowek) адносіцца да брыцкае падгаліны кельцкае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і разам з валійскаю, брэтонскаю і вымерлаю кумбрыйскай мовай.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Remove ads

Гісторыя

Гісторыя корнскае мовы пачынаецца ў 577 годзе, калі ў выніку бітвы пры Дэоргэме паўднёва-заходнія брыты (будучыя корнцы) аказаліся адрэзанымі ад заходніх брытаў (будучых валійцаў). Пасьля заваяваньня Корнуэлу саксамі ў першай палове X стагодзьдзя корнцы працягвалі захоўваць сваю мову, і нават у XVI стагодзьдзі шмат хто зь іх ня ведаў ангельскае.

Адносна таго, ці была корнская мова мёртваю, існуе два меркаваньні. Некаторыя дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што корнская мова цалкам выйшла з ужытку ў XVIII стагодзьдзі, і адраджалася наноў ужо зь мёртвага стану. Іншыя лічаць, што асобныя людзі, якія ведалі корнскую ад продкаў, дажылі да моўнага адраджэньня XX стагодзьдзя, і мова, такім чынам, ніколі не памірала, хоць і перажыла пэрыяд крайняга заняпаду.

Напачатку XX стагодзьдзя ў корнцаў прачынаецца цікавасьць да ўласнае мовы ды культуры, пачынаецца моўнае адраджэньне. На дадзены момант корнскаю моваю ў той ці іншай ступені валодаюць каля 3500 чалавек.

Альфабэт і правапіс

Корнская мова выкарыстоўвае наступны варыянт лацінскага альфабэту: Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Rr Ss Tt Uu Vv Ww Yy.

Артаграфія фаналягічная.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads