Паўднёвая Корсыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўднёвая Корсыка
Remove ads

Паўднёвая Корсыка (па-француску: Corse-du-Sud, па-карсыканску: Corsica Suttana) — дэпартамэнт у Францыі, адзін з двух дэпартамэнтаў рэгіёну Корсыка. Парадкавы нумар 2A. Адміністрацыйны цэнтар — Аячча. Насельніцтва 143 600 чалавек (2010).

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 4 014 км². Дэпартамэнт з трох бакоў абмываецца водамі Міжземнага мора, на паўночным-усходзе мяжуе з дэпартамэнтам Верхняя Корсыка.

Дэпартамэнт уключае 2 акругі, 22 кантоны і 124 камуны.

Гісторыя

З 1793 па 1811 г. на тэрыторыі цяперашняй Паўднёвай Корсыкі разьмяшчаўся дэпартамэнт Ліямон. Затым на востраве Корсыка быў утвораны адзіны дэпартамэнт Корсыка (парадкавы нумар 20). 1 студзеня 1976 г. востраў быў падзелены на два дэпартамэнты: Паўднёвая Корсыка і Верхняя Корсыка (парадкавыя нумары адпаведна 2A і 2B; у паштовым індэксе абодвух дэпартамэнтаў была захаваная лічба 20).

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads