Коўл Палмэр
ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Коўл Па́лмэр (па-ангельску: Cole Palmer; нар. 6 траўня 2002 году) — ангельскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і ўінгер «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Зважаецца адным з найлепшых маладых гульцоў у сьвеце, бо вядомы сваім спрытам, дрыблінгам і добрым пазыцыянаваньнем[3][4][5].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Прыяднаўся да акадэміі «Манчэстэр Сіці» яшчэ хлопчыкам, калі яму было восем гадоў. Прайшоў праз усе ўзросты акадэміі ды быў капітанам у камандзе да 18 гадоў[6].
30 верасьня 2020 году Палмэр дэбютаваў у асноўнай камандзе «Сіці» ў матчы чацьвертага раўнду Кубка футбольнай лігі[7], які скончыўся перамогай у гасьцях над «Бэрнлі» зь лікам 3:0. Першым голам адзначыўся 21 верасьня 2021 году ў хатняй перамозе зь лікам 6:1 над камандай Першай лігі «Ўікам Ўандэрэрз» у тым жа турніры[8]. 16 кастрычніка Палмэр зьявіўся ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Бэрнлі», і ў той жа дзень згуляў за каманду да 23 гадоў, дзе ўчыніў хет-трык[9]. 19 кастрычніка Палмэр забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў ў выязным матчы супраць «Бруге». Матч скончыўся перамогай з буйным лікам 5:1[10]. 6 жніўня 2023 году поруч з Эрлінгам Голянам адзначыўся голам у матчы Супэркубка Ангельшчыны, але гэта не дапамагло здабыць тытул.
1 верасьня 2023 году Палмэр склаў сямігадовую працоўную ўгоду з «Чэлсі»[11][12]. Паведамлялася, што пачатковая сума трансфэру склала 40 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, але патэнцыйна яна магла павялічыцца на 2,5 мільёны фунтаў стэрлінгаў[12]. Гулец запачаткаваў выступы ў кашулі новай дружыны на наступны дзень, выйшаўшы на замену на 62-й хвіліне ў хатняй гульні з «Нотынггэм Форэст». 7 кастрычніка забіў гол з пэнальці ў матчы супраць «Бэрнлі», а таксама адзначыўся галявой перадачай. Паўабаронца хутка замацаваўся ў складзе, але сам клюб адгуляў сэзон ня вельмі ўдала. Гулец стала забіваў за клюб, асабліва пасьляховым быў адрэзак напрыканцы сэзону. 30 сакавіка гулец адзначыўся дублем у матчы з «Бэрнлі», а ў наступным туры ўчыніў хет-трык у браму «Манчэстэр Юнайтэд». 15 красавіка Палмэр забіў чатыры галы ў браму «Эвэртану», а сам матч скончыўся зь лікам 6:0[13][14].
Міжнародная
13 лістапада 2023 году Палмэр атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Ангельшчыны перад адборачнымі матчамі чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Мальты і Паўночнай Македоніі[15][16]. Гулец дэбютаваў 17 лістапада, выйшаўшы на замену на 61-й хвіліне ў матчы супраць зборнай Мальты на стадыёне «Ўэмблі»[17].
Remove ads
Дасягненьні
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2023
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2023
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2023
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2023
«Чэлсі»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2025
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads