Бэрнлі (футбольны клюб)
ангельскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Бэ́рнлі» (па-ангельску: Burnley Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду Бэрнлі, Ланкашыр. Клюб зьяўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. У дэбютным сэзоне каманда заняла 9 месца сярод 12 удзельнікаў. З 1983 году базуецца на стадыёне «Тэф Мур». Мянушка «бардовыя» зачапілася за клюбам дзякуючы дамінуючаму колеру хатніх кашуляў каманды. Бардовы колер і сіні былі прынятыя ў 1910 годзе ў гонар дамінуючага клюбу ангельскага футболу таго часу клюбу «Астан Віла». Лічылася, што гэтыя колеры здольныя падняць маральныя сілы каманды і натхніць «Бэрнлі» на новыя посьпехі. «Бэрнлі» двойчы быў чэмпіёнам Ангельшчыны ў 1921 і 1960 гадох і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны ў 1914 годзе. У 1961 годзе клюб здолеў дайсьці да чвэрцьфіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў.
Remove ads
Гісторыя

Клюб быў закладзены 18 траўня 1882 году гульцамі каманды па рэгбі «Бэрнлі Ровэрз», якія прагаласавала за пераход на гульню ў футбол, бо некалькі іншых спартовых клюбаў рэгіёну таксама пачалі гуляць у футбол. Празь некалькі дзён ад назвы клюбу было адкінутае слова «Ровэрз». Свой першы посьпех каманда здабыла ў 1883 годзе, калі дружына здабыла Кубак доктара Дына, які ладзіўся сярод аматарскіх клюбаў у Бэрнлі[2]. Да сканчэньня году клюб перайшоў на прафэсійныя рэйкі, склаўшы кантракты з шэрагам шатляндзкіх гульцоў. «Бэрнлі» адмовіўся далучыцца да Футбольнай асацыяцыі і ейнага Кубка Ангельчшыны, бо асацыяцыя забараніла ўдзел прафэсійным гульцам. У 1884 годзе клюб ачоліў групу з 35 іншых клюбаў, якія жадалі сфармаваць уласную Брытанскую футбольную асацыяцыю, аспрэчыўшы вяршэнства Футбольнай асацыяцыі. У выніку асацыяцыя зьмяніла свае правілы наконт прафэсійных гульцоў у 1885 годзе, і «Бэрнлі» ўпершыню заявіўся ў Кубку Ангельшчыны сэзону 1885—1886 гадоў[3].
Паміж 1976 і 2009 гадамі каманда вагалася ў ніжэйшых лігах. У 1987 годзе клюб, нават, здолеў пазьбегнуць вылету ў Канфэрэнцыю. У 2009 годзе «Бэрнлі» здолеў вярнуцца ў найвышэйшы дывізіён, аднак у першым жа сэзоне вылецеў зь яго. Сэзон 2014—2015 гадоў клюб зноўку пачаў у Прэм’ер-лізе, заняўшы другі радок у Чэмпіёншыпе пасьля «Лэстэр Сіці»[4], аднак ня здолеў там замацавацца, вярнуўшыся ў другі дывізіён праз год.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Ангельшчыны (2):
- 1921, 1960
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны:
- 1814
- Уладальнікі Супэркубка Ангельшчыны:
- 1973
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads