Кракаўская брама (Люблін)

брама ў Любліне (Польшча) From Wikipedia, the free encyclopedia

Кракаўская брама (Люблін)
Remove ads

Кра́каўская бра́ма (па-польску: Brama Krakowska) — цагляная брама ў Любліне, была часткай гарадзкога муру, які не захаваўся. Брама служыла ўездам у Люблін з боку Кракава, ад якога атрымала сваю назву.

Брама
Кракаўская брама
Brama Krakowska
Thumb
КраінаПольшча
ГорадЛюблін
Каардынаты51°14′51″ пн. ш. 22°33′59″ у. д.
Тып будынкабрама
Архітэктурны стыльготыка з элемэнтамі барока
Дата заснаваньня1341
Статуснерухомая славутасьць[d][1]
СайтАфіцыйны сайт
Кракаўская брама на мапе Польшчы
Thumb
Кракаўская брама
Кракаўская брама
Кракаўская брама на Вікісховішчы

Брама была пабудаваная ў 1341 годзе на загад караля Казімера III. Перад гарадзкім мурам быў пракладзены роў, празь які да брамы быў перакінуты мост.

У першай палове XVI стагодзьдзя ўмацаваньні былі абноўленыя Сэбастыянам Улохам. Брама рэстаўравалася ў 1673 і 1742-45 гадох. У 1782 г. рэканструявана архітэктарам Дамініка Мэрліні.

У першай палове XIX стагодзьдзя браму ўпрыгожылі абразамі Панны Марыі і Сьвятога Антонія (заступніка гораду). У 1950-я гады брама была адрэстаўраваная, у ёй цяпер знаходзіцца Музэй гісторыі Любліну.

Remove ads

Галерэя

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads