Кранштат

места ў Кранштацкім раёне Санкт-Пецярбургу (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia

Кранштат
Remove ads

Кранштат (па-расейску: Кронштадт) (ад па-нямецку: Krone — карона й Stadt — места), места-фартэцыя й порт у Расеі, адміністрацыйны раён Санкт-Пецярбургу. Насельніцтва 43 тыс. чалавек (2010). Заснаванае ў 1704 годзе.

Хуткія факты
Remove ads

Места разьмешчаные на высьпе Котлін у Балтыйскім моры. Да 1983 году патрапіць на выспу можна было толькі водным шляхам. У цяперашні час выспа зьвязаная кольцавай аўтадарогай (КАД), якая праходзіць па комплексе абарончых збудаваньняў Пецярбургу ад паводкаў, з паўночным і паўднёвым берагамі Фінскае затокі; па дамбе пракладзеная аўтадарога, якая злучае Кранштат з Санкт-Пецярбургам і з Ламаносавым, разьмешчаным насупраць Кранштата на паўднёвым беразе затокі.

У 1990 годзе гістарычны цэнтар места быў далучаны да сьпісу Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО (як складнік аб’екту «Гістарычны цэнтар Санкт-Пецярбургу й зьвязаныя з ім комплексы помнікаў»)[2]. У красавіку 2009 году Кранштату прысвоенае званьне воінскай славы.[3]

Thumb
Марскі Нікольскі катэдральны сабор
Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads