Фінская затока

затока ў Балтыйскім моры From Wikipedia, the free encyclopedia

Фінская затока
Remove ads

Фі́нская зато́ка (па-фінску: Suomenlahti, па-эстонску: Soome laht, па-швэдзку: Finska viken, па-расейску: Финский залив) — затока ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, абмывае берагі Фінляндыі, Расеі і Эстоніі.

Хуткія факты Этымалёгія, Краіны вадазбору ...

Даўжыня 390 км, шырыня ля ўвахода 70 км. Глыбіня ад 100 м ля ўвахода ў затоку да 5 м і меней ва ўсходняй частцы (г. зв. Неўская губа). Плошча Фінскае затокі — 29,5 тысячы квадратных кілямэтраў. Фінская затока ёсьць дробнаводнай. Сярэдняя ейная глыбіня складае 38 мэтраў, максымальная глыбіня 115 м, глыбіня Неўскае губы — 2,5 — 6 мэтраў. Па дне Неўскае губы для праходу суднаў прарыты фарватэр. Большая частка тэрыторыі знаходзіцца ў межах Прадглінтавае раўніны, тэрасаванай у выніку Літарынавага мора. Мора пачало адступаць прыкладна 3800 год таму, пакідаючы на месцы свайго былога дна прыбярэжныя тэрасы.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads