Краіна Баскаў
гішпанская аўтаномная супольнасьць From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Краіна Баскаў ці Басконія (па-гішпанску: País Vasco, па-басконску: Euskadi) — гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасьць на поўначы Гішпаніі. Сталіца — Віторыя-Гастэйс. Рэгіён зьяўляецца часткай аднайменнай гістарычнай вобласьці, тэрыторыя якой распаўсюджваецца таксама на паўднёвую частку Францыі. Аўтаномія Краіне Баскаў была прадастаўлена дзякуючы канстытуцыі 1978 году, то бок супольнасьць грунтуецца на Статуце Аўтаноміі Краіны Баскаў, асноватворнага прававога дакумэнта, які забясьпечвае аснову для разьвіцьця басконскага народу на гішпанскай зямлі. Нягледзячы на гэта, тэрыторыя Навары, дзе каля паловы насельніцтва складаюць этнічныя баскі, не была далучана да супольнасьці і выведзена ў асобную аўтаномную адзінку. Найбуйнейшых горадам супольнасьці зьяўляецца Більбао, што месьціцца ў правінцыі Біская.


Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads