Крушынка (Украіна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крушынка (Украіна)
Remove ads

Крушынка (па-ўкраінску: Крушинка) — вёска ў Васількоўскім раёне Кіеўскай вобласьці. Насельніцтва — 347 жыхароў.

Хуткія факты
Thumb
Шлях ад трасы Кіеў — Васількоў да вёскі Крушынка
Remove ads

Назва

Назва паходзіць ад такой легенды: калісьці тут праходзілі хрысьціянскія прапаведнікі. Яны ўвайшлі ў вёску адпачыць. Ім падалі гарбату з крушыны. З тых часоў гэтая вёска называецца Крушынка.

Гісторыя

Вёска вядомая, прынамсі, з 1851 году. У гады Другой сусьветнай вайны падпала пад акупацыю. Сялянаў прымусова вывозілі на працы ў Нямеччыну. Хоць па словах аднавяскоўцаў там ўмовы працы занадта часта былі нават лепш, чым ва Ўкраіне.

Прырода

Вёска акружана вельмі маляўнічай прыродай, нават асфальтаваныя шлях да вёскі з прыгожымі моцнымі таполямі, якія былі пасаджаныя школьнікамі ў 60-я гады мінулага стагодзьдзя.

Таксама ў вёсцы ёсьць сады, сажалкі і цудоўныя лясы — іглічныя і розныя шыракалістыя. У апошнія гады ў лясах зьявіліся лісы і вавёркі.

Сучасны стан

З абраньнем новага старшыні — Васіля Бабраніцкага, сытуацыя пачала паляпшацца. Так, у цэнтры вёскі зноў ноччу зьявілася асьвятленьне вуліцаў. Была адрамантавана ў пачатку 2012 году частка дарогі. У 2011 годзе ўпершыню за апошнія гады крушынкаўцы маглі зьбірацца на сьвята — сьвята вёскі.

Галерея

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads