Крушыняны
вёска ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крушыня́ны (па-польску: Kruszyniany) — вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Вёска ўваходзіць у склад гміны Крынкі. Адна зь дзьвюх татарскіх вёсак у Сакольскім павеце. Знаходзіцца за 3 км на захад ад беларускай граніцы.
Remove ads
Гісторыя
Кароль Ян Сабескі падараваў татарам вёскі Крушыняны, а таксама вёскі Нятупа і Лужаны (як частку вёсак Панятовічы) за ўдзел у вайне з туркамі, паводле ж легенды — за выратаваньне ў 1683 годзе каралеўскага жыцьця ў бітве пад Парканамі[1].
У 1940—1945 гадах цэнтар Крушынянскага сельсавету Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
16 жніўня 1945 году перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі[2].
Remove ads
Насельніцтва
У 1980 годзе ў вёсцы пражывалі 289 чалавек, зь іх 33 — мусульмане, астатнія ж каталікі і праваслаўныя.
У 2006 годзе ў вёсцы пражывала каля 160 чалавек. У 2011 — 83 чалавекі. Размаўляюць на польска-беларускай зьмяшанай гаворцы.
Славутасьці
- Крушынянскі мячэт (18 ст.) — адзін з найстарэйшых мячэтаў у Польшчы, рэгістрацыйны нумар: A-62, 03/11/1960 год.
- Татарскія могілкі (17 ст.) рэгістрацыйны нумар: A-63, 31.12.1986 год[3].
- Праваслаўная царква Сьвятой Ганны
- Крушыняны
- Мячэт
- Праваслаўная царква Сьвятой Ганны
- Татарскія могілкі
- Татарскія могілкі
Асобы
- Пятрусь Макаль (1932—1996) — беларускі паэт, драматург, перакладчык.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads