Крывая (прыток Друці)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Крывая (прыток Друці)
Remove ads

Крыва́я, Хвашчо́ўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 242 км². Выдатак вады ў вусьці 3,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Асноўны прыток — рака Іржэўка

Remove ads

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Раманаўкі Талачынскага раёну, вусьце ў межах вёскі Казабродзьдзя Круглянскага раёну. Цячэ Аршанскім узвышшам.

Даліна на вялікім працягу добра распрацаваная, трапэцападобная, шырынёй 0,6—1 км, у вярхоўі невыразвая. Абалона вузкая, лугавая, шырынёй 0,2—0,5 км, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,5 км уніз па плыні ад моста на аўтамабільнай дарозе Менск — Масква каля вёскі Забалацьця, на астатнім працягу зьвілістае. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,5—1 м.

Шырыня ракі ў межань 5—8 м, у ніжняй плыні да 10 м. Рака прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads