Крыжборк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыжборк
Remove ads

Крыжборк (лат. Krustpils) — частка места Екабпілса (Якубава), на правым беразе ракі Дзьвіны. Даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваліся замак і лютэранская кірха, помнік архітэктуры XIII—XIX стагодзьдзяў.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Замак Крыжборк збудавалі ў 1237 годзе. Паводле паданьня, яшчэ раней тут існавала паселішча Полацкага княства — Крыжбор. На карысьць гэтай вэрсіі сьвердчаць беларускія назвы найбольшых на Дзьвіне тутэйшых парогаў — Перакагрыж, Гусак, Бродыж і Ціхая Руба. Паміж дзьвінскіх плытагонаў існавала прыказка: «Прабег Янка Перакагрыж дый кажа — Браткі, Рыгу бачу»[1].

Першы пісьмовы ўпамін пра Крыжборк датуецца 1511 годам. У 1557 годзе замак захапіў маскоўскі гаспадар Іван IV Тыран. 30 жніўня 1559 году Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Крыжборк увайшоў ва ўтворанае Задзьвінскае княства. У 1585 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы перадаў замак у валоданьне Корфаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Крыжборк апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні. У 1861 годзе тут адкрылася чыгуначная станцыя Крэйцбург. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 276 будынкаў, дзеялі лютэранская кірха, каталіцкая капліца і 3 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі шпіталь, паштовая і чыгуначная станцыі, вінакурня і бровар[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Крыжборк занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

У 1920 годзе Крыжборк увайшоў у склад Латвіі і атрымаў статус места. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1962 годзе па пабудове моста церазь Дзьвіну Крыжборк (Крустпілс) стаў часткай места Екабпілса.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Замак (1237)
  • Лютэранская кірха (1818)

Страчаная спадчына

  • Сынагога (1890)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads