Інфлянцкае ваяводзтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Інфлянцкае ваяводзтва
Remove ads

Інфлянцкае ваяводзтва (лац. Ducatus Livoniae; польск. Województwo inflanckie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчы Паспалітай, супольнае ўладаньне[2] (кандамініюм) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Знаходзілася на тэрыторыі Латгаліі[3]. Сталіца — места Дынабург.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
«Рускія Інфлянты», памежныя з Курляндыяй, Літвой і Масковіяй, 1706 г.
Thumb
Герб Інфлянтаў

Утварылася ў 1677 годзе на аснове чатырох інфлянцкіх трактаў (старостваў) — Дынабурскага, Рэжыцкага, Люцынскага і Марыенгаўзэнскага. Ня мела падзелу на паветы.

Падвойная прыналежнасьць ваяводзтва да ВКЛ і Кароны выяўлялася ў намінацыі на інфлянцкія ўрады праз абедзьве канцылярыі і абраньні інфлянцкіх паслоў на сойм з трох «нацыяў» — па два прадстаўнікі ад шляхты Інфлянтаў, ВКЛ, Кароны.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, тэрыторыю ваяводзтва ўлучылі ў Пскоўскую губэрню як Дзьвінскую правінцыю.

Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Інфлянцкага ваяводзтва ліцьвінамі (1650 год): «…Казимeрко Репшовской в роспросе сказал: родом де он литвин[a] Динаборского уезду»[6]. Складзены ў 1765 годзе інвэнтар Люцынскага староства поруч з Jliuszka Moskal пералічвае Kondrasz Licwin[7]. Ліцьвіны (у форме Лицвины) як прозьвішча 12 жыхароў Люцынскага павету Віцебскай губэрні таксама ўпамінаецца ў абвестцы Сэнату Расейскай імпэрыі ад 1836 году[8]. Пазьней на тэрыторыі колішняга Інфлянцкага ваяводзтва сфармавалася этнаграфічная група ліцьвінаў — беларусы-каталікі, якія размаўляюць на беларускай мове[9].

Remove ads

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Інфлянцкае ваяводзтва мела двух сьвецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.

Архітэктура

Драўляная

Мураваная

Заўвагі

  1. Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[4] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[5]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads