Крыстаф Вальц

аўстрыйскі актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыстаф Вальц
Remove ads

Кры́стаф Вальц (па-нямецку: Christoph Waltz; нарадзіўся 4 кастрычніка 1956 году) — аўстрыйска-нямецкі актор і рэжысэр. З 2009 года пераважна жыве і працуе ў ЗША[5][6]. Ягоныя ўзнагароды ўключаюць дзьве прэміі Оскар, дзьве прэміі Залаты Глёбус, дзьве прэміі BAFTA і дзьве прэміі Гільдыі кінаактораў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Зь дзяцінства Вальц захапляўся опэрай, аднак, быць опэрным сьпеваком ён ня здолеў празь непрыдатны голас. Адной зь першых заўважных працаў актора стала выкананьне ролі доктара Ганса-Ёахіма Дорфмана ў брытанскім тэлевізійным сэрыяле «Лёгкія грошы».

Ягоная прарыўная роля ў ЗША прыпала на фільм Квэнтына Тарантына «Бясслаўныя вырадкі» 2009 году, у якім ён сыграў афіцэра СС Ганса Лянда. Пазьней ён зноў быў у супрацы з Тарантына ў 2012 годзе, калі ён сыграў паляўнічага за галовамі Кінга Шульца ў фільме «Джанга вызвалены». За кожную з гэтых роляў актор атрымаў прэміі Оскар, BAFTA і Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну. Вальц таксама атрымаў узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю на Канскім кінафэстывалі і прэмію Гільдыі кінаактораў за выкананьне ролі Лянды[7].

Іншымі прыкметнымі ролямі аўстрыйца былі пэрсанаж у цёмнай камэдыі Рамана Палянскага «Рэзаніна» (2011), у навукова-фантастычным фільме Тэры Гіліяма «Тэарэма нулю» (2013), біяграфічным фільме Тыма Бэртана «Вялікія вочы» (2014), сатырычным творы Аляксандра Пэйна «Памяншэньне» (2017) і камэдыі «Фэстываль Рыфкіна» (2020) працы Ўудзі Алена. За выступы ў фільме «Вялікія вочы» актор быў намінаваны на Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю. Вальц таксама прыняў удзел у здымках некалькіх фільмаў «Бандыяны», зьявіўшыся двойчы ў ролі антаганіста галоўнага героя ў фільмах «Спэктар» (2015) і «Ня час для сьмерці» (2021).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads