Крыстаф Крамэр

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыстаф Крамэр
Remove ads

Крыстаф Крамэр (па-нямецку: Christoph Kramer; нар. 19 лютага 1991 году, Золінген, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны, зь якой станавіўся чэмпіёнам сьвету.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Крыстаф Крамэр пачаў сваю кар’еру ў сыстэме «Баеру», куды трапіў у дзевяцігадовым узросьце[4]. У 2010 годзе ён быў пераведзены ў другую каманду «Баеру»[4]. Праз сэзон Крыстафа вярнулі ў першую каманду і адразу ж адправілі ў арэнду ў клюб «Бохум». У складзе клюбу другой бундэсьлігі Крыстаф за два сэзоны правёў шэсьцьдзесят адзін матч і забіў чатыры галы. Пасьля вяртаньня з «Бохуму» ён быў ізноў адпраўлены ў арэнду, гэты разам у мёнхэнглядбаскую «Барусію»[5]. Ягоны дэбют у Бундэсьлізе адбыўся 9 жніўня 2013 году ў матчы супраць мюнхэнскай «Баварыі»[6]. А свой першы гол у найвышэйшай лізе Крыстаф забіў у сустрэчы з «Гановэрам» 17 жніўня[7]. Пасьля гэтага сэзону атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную Нямеччыны.

Міжнародная

Ягоны дэбют за нацыянальную зборную Нямеччыны адбыўся 13 траўня 2014 году ў матчы супраць Польшчы[8]. Гулец трапіў у склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014[9][10].

Remove ads

Дасягненьні

Нямеччына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads