Крыстыян Гюйгэнс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыстыян Гюйгэнс (нід. Christiaan Huygens; 14 красавіка 1629, Гаага — 8 ліпеня 1695, там жа) — нідэрляндзкі мэханік, фізык, матэматык, астраном і вынаходнік.
Remove ads
Біяграфія
Гюйгэнс нарадзіўся ў Гаазе. Ягоны бацька, Канстантэйн Гюйгэнс, тайны саветнік прынцаў Аранскіх, быў выдатным літаратарам, які атрымаў таксама добрую навуковую адукацыю. Малады Гюйгэнс вывучаў права і матэматыку ў Лейдэнскім унівэрсытэце, затым вырашыў прысьвяціць сябе навуцы. У 1651 годзе была апублікаваная праца «Разважаньні пра квадратуру гіпэрбалы, эліпса і круга».
Разам з братам ён удасканаліў тэлескоп, давёўшы яго да 92-кратнага павелічэньня, і пачаў вывучэньне неба. Першую вядомасьць Гюйгэнс спазнаў, калі ён адкрыў кольцы Сатурна (Галілей таксама бачыў іх, але ня змог зразумець, што гэта такое) і спадарожнік гэтай плянэты, Тытан.
У 1657 годзе Гюйгэнс атрымаў галяндзкі патэнт на канструкцыю ківачовага гадзіньніка. У апошнія гады жыцьця гэты мэханізм намагаўся стварыць Галілей, але яму перашкодзіла прагрэсуючая сьлепата. Гадзіньнік Гюйгэнса рэальна працаваў і забясьпечваў выдатную для таго часу дакладнасьць ходу. Цэнтральным элемэнтам канструкцыі быў вынайдзены Гюйгэнсам якар, які пэрыядычна падпіхваў ківач і падтрымліваў незгасальныя ваганьні. Сканструяваныя Гюйгэнсам дакладныя і танныя ківачовыя гадзіньнікі хутка атрымалі шырокі распаўсюд па ўсім сьвеце.
У 1665 годзе па запрашэньні Жана-Батыста Кальбэра асеў у Парыжы і быў залічаны ў сябры Францускай акадэміі навук. У 1666 годзе на прапанову Кальбэра Крыстыян Гюйгэнс стаў яе першым прэзыдэнтам. Гюйгэнс кіраваў Акадэміяй 15 гадоў.
У 1673 годзе пад назвай «Ківачовы гадзіньнік» выйшла выключна зьмястоўная праца па кінэматыцы паскоранага руху. Гэтая кніга была настольнай у Ньютана, які скончыў пачатае Галілеем і працягнутае Гюйгэнсам складаньне фундамэнта мэханікі
У сувязі з хуткім скасаваньнем Нанцкага эдыкта ў 1681 годзе Гюйгэнс, ня маючы жаданьня пераходзіць у каталіцызм, вярнуўся ў Галяндыю, дзе працягнуў свае навуковыя дасьледваньні.
Remove ads
Ушанаваньне памяці
У гонар Гюйгэнса былі названыя:
- кратэр на Месяцы,
- гара Mons Huygens на Месяцы,
- кратэр на Марсе,
- астэроід 2801 Huygens,
- эўрапейскі касьмічны зонд, які дасягнуў Тытана,
- лябараторыя ў Лейдэнскім унівэрсытэце ў Нідэрляндах.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads