Крыстыян Доплер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыстыян Доплер
Remove ads

Крыстыян Андрэас Доплер (па-нямецку: Christian Andreas Doppler; 29 лістапада 1803, Зальцбург — 17 сакавіка 1853, Вэнэцыя) — аўстрыйскі фізык і матэматык. Адкрыў зьяву зьмены частасьці хвалі, якая выпраменьваецца крыніцай у стане руху. Пасьля гэтую зьяву назвалі эфэктам Доплера.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Крыстыян Доплер нарадзіўся ў Зальцбургу, быў сынам муляра. Доплер ня здолеў займацца сямейнай справай з-за слабога фізычнага стану.

У 1825 годзе скончыў Політэхнічны інстытут у Вене, з 1835 па 1847 гады працаваў у Чэскім тэхнічным унівэрсытэце, з 1847 году зьяўляўся прафэсарам Горнай і Лясной акадэмій у Кемніцы, з 1848 году быў чальцом Венскай акадэміі навук, з 1850 году — прафэсар Венскага ўнівэрсытэту й дырэктар першага ў сьвеце Фізычнага інстытуту, створанага пры Венскім унівэрсытэце па ягонай ініцыятыве.

Навуковыя інтарэсы Крыстыяна ляжалі ў такіх галінах фізыкі, як то оптыка й акустыка. Асноўныя працы выкананыя па абэрацыі сьвятла, тэорыі мікраскопу й аптычнага далямеру, тэорыі колераў і некаторым іншым тэмам. У 1842 годзе Доплер тэарэтычна абгрунтаваў залежнасьць частасьці ваганьняў, успрыманых назіральнікам, ад хуткасьці й напрамку руху крыніцы хваль і назіральніка адносна адзін аднаго. Гэтая зьява пасьля было названа ягоным імем (эфэкт Доплера). У 1848 годзе гэтая зьява была больш падрабязна вывучана францускім фізыкам Арманам Фізо, а ў 1900 годзе экспэрыментальна даказана Арыстархам Белапольскім. Гэты эфэкт выкарыстоўваецца ў астраноміі для вымярэньня хуткасьці руху зорак і вымярэньня хуткасьці кручэньня вакол сваёй восі зорак.

Памёр Доплер 17 сакавіка 1853 году ў Вэнэцыі. Пахаваны на востраве Сан-Мікеле.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Даплераграфія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads