Крыстыян Кляўе
францускі актор, сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыстыян Жан-Мары Кляўе (франц. Christian Jean-Marie Clavier; 6 траўня 1952, Парыж) — францускі актор, сцэнарыст, кіраўнік кінакампаніі Ouille Production.
Remove ads
Біяграфія
Пасьля навучаньня ў парыскім інстытуце палітыкі ён пачаў сваю акторскую кар’еру з камэдыйнай тэатральнай трупы «Le Splendid» і прыняў удзел у вялікай колькасьці камэдыйных фільмаў.
Дамогся шырокага посьпеху, згуляўшы ў фільме «Прышэльцы» пэрсанажа, вядомага як «Жак Уй-прайдзісьвет». Пасьля «Прышэльцаў» ён стаў прызнанай зоркай, прыняўшы ўдзел у такіх фільмах як «Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара», «Астэрыкс і Абэлікс: Місія „Клеапатра“» (з Жэрарам Дэпард’ё), а таксама ў рымэйку фільма «Прышэльцы», за які атрымаў намінацыю на прэмію Сэзар. Крыстыян Кляўе вядомы таксама па фільмах «Паміж анёлам і нячыстым» і гістарычнаму фільму «Напалеон». Ён таксама згуляў некалькі роляў у тэлевізійных сэрыялах.
Найбольш прыкметныя акторскія дуэты з Жанам Рэно ў фільмах «Апэрацыя „тушонка“», «Карсыканец» і з Жэрарам Дэпард’ё.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Крыстыян Кляўе (анг.) на сайце IMDb
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads