Крыстыян Дыёр
францускі мадэльер адзеньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыстыя́н Дыё́р (па-француску: Christian Dior; 21 студзеня 1905, Гранвіль, Нармандыя — 24 кастрычніка 1957, Монтэкатыні Тэрмэ, Таскана, Італія) — францускі мадэльер адзеньня.
Remove ads
Парфумэрыя Christian Dior
Парфумэрыя Christian Dior займае 4-е месца ў сьвеце па аб’ёме продажаў. Парфумэрнаму дому Dior належыць мноства адкрыцьцяў у галіне атрыманьня эсэнцыі водараў — напрыклад, эсэнцыя ландыша і ванілі.
Над стварэньнем водараў Christian Dior працавалі: П’ер Бурдон, Олівэр Крэспа, Эдмонд Рудніцка, Олівэр Польж, Т’еры Васэр, Гай Робэрт і іншыя. Усяго ў цяперашні час існуе 97 водараў Dior, першы зь іх быў выпушчаны ў 1947 годзе пад назвай Christian Dior Miss Dior.
Найбольш папулярнымі водарамі Christian Dior зьяўляюцца:
- Dior Addict (для жанчын)
- Dior Dune (для жанчын і мужчын)
- Dior Dolce Vita (для жанчын)
- Dior Poison (для жанчын)
- Dior J’adore (для жанчын)
- Dior Miss Dior Cherie (для жанчын)
- Dior Fahrenheit (для мужчын)
- Dior Homme Sport (для мужчын)
- Dior Higher (для мужчын)
Крыстыяну Дыёру належыць вядомы афарызм аб парфумэрыі: «Парфума — гэта непераўзыдзенае адценьне жаночай індывідуальнасьці, гэта апошні штрых вобразу».
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads