Крыс Малін
баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыстафэр Пол Малін (па-ангельску: Christopher Paul Mullin; нар. 30 ліпеня 1963 году, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — былы амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, які выступаў за «Голдэн Стэйт Ўорыярз» і «Індыяну Пэйсэрз». Таксама трэнаваў унівэрсытэцкую каманду «Сэнт-Джонз Рэд Сторм».
Remove ads
Кар’ера
На драфце НБА 1985 году «Голдэн Стэйт Ўорыярз» абралі Маліна ў першым раўндзе пад сёмым нумарам[4]. У першыя тры сэзоны баскетбаліст у складзе каманды выступаў пераважна на пазыцыі абаронцы задняй лініі разам з Эрыкам Флойдам. Тым ня менш яшчэ ў трэцім сэзоне галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны Дон Нэлсан, які плянаваў перавесьці Маліна на пазыцыю лёгкага форварда. Падчас свайго трэцяга сэзона ў НБА Малін прызнаўся Нэлсану, што пакутуе на алькагольную залежнасьць[4]. Пасьля прапуску некалькіх трэнаваньняў гулец быў дыскваліфікаваны, а затым прайшоў рэабілітацыю ад алькагольнай залежнасьці.
Цягам пяці сэзонаў запар, з 1988 па 1993 гады, Малін зьбіраў у сярэднім 25 пунктаў і болей, робячы пяць падбораў. Акрамя таго, «Ўорыярз» пяць разоў запар выходзілі ў плэй-оф, а Малін, Мітч Рычманд і Тым Гардўэй сфармавалі трыё «Run TMC» паводле ініцыялаў імёнаў гульцоў і гульня слоў з назвай папулярнага рэп-гурта Run–D.M.C. Гэтая каманда стала галоўнымі зоркамі плэй-оф. Малін пяціразова браў удзел у Матчы ўсіх зорак падчас свайго знаходжаньня ў «Голдэн Стэйт». У 1993 годзе ў дзень драфта НБА да дружыны далучыўся Крыс Ўэбэр, які згуляў пасьпяховы сэзон у складзе каманды. Тым ня менш, сваркі паміж Ўэбэрам і Нэлсанам сталі чыньнікам звальненьня апошняга. Наступныя трэнэры лічылі Маліна схільным да траўмаў і пачалі будаваць каманду вакол Лэтрэла Спруэла.
Па сэзоне 1996—1997 гадоў Малін быў абменены ў «Індыяну Пэйсэрз» на Эрыка Дамп’ера і Дуэйна Фарэла[5]. У сваім пачатковым сэзоне ў новым клюбе, які трэнаваў Лары Бэрд, Малін выйшаў у стартавым складзе ўва ўсіх 82 гульнях, зьбіраючы ў сярэднім 11,3 пунктаў за гульню, чым дапамог «Пэйсэрз» прасунуцца ў фінал Усходняй канфэрэнцыі, дзе індыянапалісцы саступілі «Чыкага Булз» у сямі гульнях. У тым жа сэзоне ён дасягнуў найлепшага паказьніка ў рэалізацыі трохпунктавых кідкоў (107) і быў лідэрам у НБА паводле адсотку рэалізацыі штрафных кідкоў (0,939). За час свайго другога сэзону ў камандзе Бэрд пачаў паступова адмаўляцца ад Маліна і аддаваць больш часу Джэйлену Роўзу на пазыцыі лёгкага форварда. У складзе «Пэйсэрз» Малін, які на той час ужо быў перадусім запасным гульцом, згуляў у трох гульнях фіналу НБА 2000 году супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз» і назьбіраў у агулам чатыры пункты[4]. Пасьля гэтага сэзону «Пэйсэрз» адмовіліся ад баскетбаліста.
Апошняю камандай у кар’еры гульца стаў «Голдэн Стэйт Ўорыярз», куды ён вярнуўся ў 2000 годзе і згуляў толькі адзін сэзон.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads