Крычаўскі палац

палац у Крычаве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Крычаўскі палац
Remove ads

Крычаўскі палац (палац Пацёмкіна, палац Галынскіх) — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Крычаве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Шашэйнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Крычаўскі палац
Thumb
Крычаўскі палац
КраінаБеларусь
МестаКрычаў
Каардынаты53°41′16″ пн. ш. 31°42′47″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцызм і несапраўдная готыка[d]
Аўтар праектуІван Ягоравіч Староў[d]
ЗаснавальнікРыгор Пацёмкін[d]
Дата заснаваньняXVIII стагодзьдзе
СтатусАхоўная зона
Крычаўскі палац на мапе Беларусі
Thumb
Крычаўскі палац
Крычаўскі палац
Крычаўскі палац на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Палац у Крычаве збудавалі ў 1778—1787 гадох паводле праекту расейскага архітэктара І. Старава, аўтара праекту Таўрычаскага палаца ў Пецярбургу, для князя Рыгора Пацёмкіна. З канца XVIII ст. палац перайшоў ва ўласнасьць Галынскіх, у 1840-я гады яго рэканструявалі.

За савецкім часам у будынку разьмяшчалася школа-інтэрнат, цяпер палац адрэстаўравалі.

Архітэктура

Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму з элемэнтамі нэаготыкі. Гэта мураваны П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты пакатым 2-схільным дахам. Кампазыцыйны цэнтар абодвух паверхаў — вялікія круглыя залі, якія выступаюць з асноўнага аб’ёму будынку ў бок двара. Галоўны фасад мае рысы рэтраспэктыўнай готыкі: цэнтар вылучаецца рызалітам, падзеленым гранёнымі пілёнамі, кутнія пілёны завяршаюцца зубцамі і нагадваюць вежы, вокны стральчатай формы. Астатнія фасады падзяляюцца пілястрамі, вокны на першым паверсе прастакутныя, на другім — паўцыркульныя. Тарцы бакавых крылаў маюць строгія клясыцыстычныя формы, завершаныя трыкутнымі франтонамі. Вокны аздаблюцца сандрыкамі: лучковымі на першым і трыкутнымі на другім паверсе.

Інтэр’еры заляў і пакояў мелі багатую ляпную аздобу, мармуровыя каміны, кафляныя печы. Першапачатковы анфілядны плян зьмянілі ў 1950-я гады.

Перад палацам быў пэйзажны парк (захаваўся часткова), за палацам — П-падобны ў пляне будынак стайні і пладовы сад[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 59

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads