Крычаў
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кры́чаў — места ў Беларусі, на рацэ Сажы. Адміністрацыйны цэнтар Крычаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 26 007 чалавек[1]. Знаходзіцца за 104 км на ўсход ад Магілёва. Чыгуначны вузел на Воршу, Магілёў, Унечу і Рослаў; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Рослаў.
Крычаў — магдэбурскае места гістарычнай Амсьціслаўшчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка на Замкавай Гары, палац Пацёмкіна — Галынскіх і цэрквы Сьвятога Мікалая і Ўваскрасеньня Хрыстова, помнікі гісторыі і архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся нэагатычны касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны савецкімі ўладамі.
Remove ads
Назва

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму Крычаў. Паводле адной зь іх, ён утварыўся ад слова крычнае (што азначае прафэсію) або крыца, крычнае жалеза — назваў балотнай жалезнай руды, якой было багата ў навакольлі[2]. Іншая вэрсія зьвязвае назву места з крывічамі. Апроч таго, існуе некалькі легендаў і паданьняў пра назву і абставіны заснаваньня Крычава[3].
Варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах: Крэчут.
Remove ads
Гісторыя
Раньнія часы
Першы пісьмовы ўпамін пра Крычаў зьмяшчаецца ў статуце князя смаленскага Расьціслава Мсьціславіча і датуецца 1136 годам[4]. У ХІІ — сярэдзіне ХІV стагодзьдзя места знаходзілася ў складзе Смаленскага княства[5].
Вялікае Княства Літоўскае
У 1358 годзе Крычаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшоў ў склад Амсьціслаўскага княства. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) ён значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У ХІV—ХVІІІ стагодзьдзях існавалі Крычаўскія мескія ўмацаваньні. З канца ХV стагодзьдзя места ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва, дзе стала цэнтрам воласьці, уладаньня вялікіх князёў. У 1507 і 1508 гадох маскоўскія захопнікі безвынікова намагаліся авалодаць Крычавам. За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1582) у 1564 годзе яны зноў двойчы спрабавалі захапіць места.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Крычаў увайшоў у склад Амсьціслаўскага ваяводзтва. З ХVІІ стагодзьдзя ён стаў цэнтрам староства, якое знаходзілася ў валоданьні Радзівілаў. У ХVІІ—ХVІІІ стагодзьдзях аснову плянавальнай кампазыцыі Крычава складаў замак, ад якога цягнуліся вуліцы; было 8 цэркваў, касьцёл, сынагога. Сфармаваўся другі цэнтар места — Рынак.
У 1614 годзе маскоўскія захопнікі спалілі Крычаў і разрабавалі староства. У 1633 годзе ён зноў моцна пацярпеў ад нападу маскоўскіх войскаў[4]: амаль усіх жыхароў (2000 чал.) гвалтоўна вывезьлі ў Маскоўскую дзяржаву, а само места спалілі[6]. 23 жніўня 1633 году за гераізм і адданасьць радзіме кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Крычаву Магдэбурскае права і герб: «у чырвоным полі залаты крыж, побач зь якім срэбны меч»[7].
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Крычава і ваколіцаў ліцьвінамі (літвой): «литовские люди изо Мстиславля, из Могилева, из Пропойска, ис Кричева, из Радомля, из Чичерска, из Гомьи» (1562—1563 гады)[8][9], «…литвин Корнило Офонасьев в роспросе сказал: Кричевского повету, отец де ево был в Кричеве городничий» (1627 год)[10], «Павлов Григорий Михайлов… литва, гайдук, родом из Кричева» (1635 год)[11]. Апавядаючы пра рэйд невялікага варожага аддзелу на Смаленшчыну ў 1565 годзе, маскоўскі летапіс адзначаў, што гэта былі «літоўскія людзі», удакладняючы: «амсьціслаўцы і крычаўцы»[12].
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Крычаў вытрымаў 2-месячную маскоўскую аблогу, аднак потым мусіў здацца. Па вызваленьні ў 1661 годзе сойм Рэчы Паспалітай на пэўны час скасаваў для места выплату падаткаў[4].
Паводле інвэнтару, на 1671 год у Крычаве было 375 дымоў, на 1682 год — 456 дымоў[4]. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) улетку 1708 году непадалёк ад места разьмяшчаўся лягер расейскіх войскаў на чале з царом маскоўскім Пятром I. На 1720 год у Крычаве было 233 жылыя дамы, на 1747 год — 429 дымоў, на 1779 год — 470 дымоў[4].
У 1743—1744 гадох у Крычаве і ваколіцах выбухнула сялянскае антыфэўдальнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, жорстка здушанае войскам Гераніма Флярыяна Радзівіла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Крычаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1776 годзе маскоўская гаспадыня Кацярына II падаравала Крычаўскае староства графу Р. Пацёмкіну. На 1779 год у Крычаве было 470 двароў. У канцы XVIII ст. мястэчка стала важным цэнтрам мануфактурнай прамысловасьці, тут працавалі суднавэрф, а таксама вінакурны, цагельны, шкляны, гарбарны і медналіцейны заводы, млыны.
На 1847 год у Крычаве было 630 двароў, дзеялі 6 цэркваў і касьцёл, працавала малітоўная школа, штогод праводзіліся 3 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 972 двары, дзеялі 7 цэркваў, касьцёл і 5 сынагогаў, працавалі 2 расейскія народныя вучэльні, 3 гарбарныя і мылаварны завод, 4 крупадзёркі, 4 маслабойні, паштова-тэлеграфная кантора, хлебазапасны магазын, 125 крамаў, 5 заезных двароў, штогод праводзілася 4 кірмашы.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крычаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1923 годзе тут ўтварыўся чыгуначны вузел на лініі Ворша — Унеча. У 1924 годзе Крычаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну Калінінскай, з 1927 году Магілёўскай акругі, з 1938 году — у Магілёўскай вобласьці. На 1926 год тут было 2395 двароў. У 1931 годзе Крычаў атрымаў статус места. У 1930-я гады тут збудавалі ТЭЦ, цэмэнтавы, фасфарытавы, крэйдавы заводы, ільнозавод. У Другую сусьветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 30 верасьня 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1962—1965 гадох Крычаў уваходзіў у склад Амсьціслаўскага раёну.
- Места на старых здымках
- Панарама, 1905 г.
- Рынак. Касьцёл, да 1918 г.
- Касьцёл, 1913 г.
- Інтэр’ер касьцёла, 1913 г.
- Плябанія, 1913 г.
- Вуліца Шашэйная. Палац, да 1918 г.
- Вучэльня, да 1918 г.
- Парад, 1937 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XVIII стагодзьдзе: 1779 год — 2,8 тыс. чал.[4]
- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 4570 чал.; 1883 год — 6 тыс. чал.[13]; 1897 год — 6221 чал.
- XX стагодзьдзе: 1926 год — 5592 чал.; 1939 год — 16,0 тыс. чал.; 1959 год — 19 тыс. чал.[14]; 1972 год — 26,5 тыс. чал.; 1991 год — 32,6 тыс. чал.; 1997 год — 31,9 тыс. чал.; 1998 год — 31,1 тыс. чал.[15]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 28 тыс. чал.; 2006 год — 27,4 тыс. чал.; 2008 год — 27 тыс. чал.[16]; 2009 год — 27 202 чал.[17] (перапіс); 2010 год — 27,1 тыс. чал.; 2016 год — 26 325 чал.[18]; 2017 год — 26 178 чал.[19]; 2018 год — 26 007 чал.[1]
Адукацыя
У Крычаве працуюць 9 школаў і 11 дашкольных установаў.
- Тэхнікум эканомікі, права і кіраваньня
- Крычаўскі прафэсійны агратэхнічны каледж
- Магілёўскі абласны ліцэй № 4
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць 3 лякарні і 6 паліклінік.
Культура
Дзеюць 4 дамы культуры, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.
Забудова
Плян
Шаша Бабруйск — Рослаў падзяляе Крычаў на дзьве часткі. Найбольш разьвітая зь іх — паўднёвая, якая прылягае да Сожа, у ёй разьмяшчаюцца адміністрацыйныя, культурна-побытавыя і гандлёвыя прадпрыемствы. У паўночнай частцы забудоўваецца мікрараён Сож. Места мае 5 паркаў і 2 сквэры.
Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Ленінская вуліца | Шашэйная вуліца |
Пралетарская вуліца | Пятніцкая вуліца |
Савецкая вуліца | Пагаранская вуліца |
Сірацініна вуліца | Спаская вуліца Забялышчынская вуліца |
У гістарычных крыніцах таксама сустраюцца Рынак і вуліцы Астрожная, Бочкавая, Броварная, Вялікая, Галкавая, Гуменная, Дрыбінская, Жыдоўская, Замкавая, Латынская, Падбярэжная, Падгорацкая, Почапская, Слабадзкая, Чэрыкаўская, Шумлівая і Юраўскі Перакоп, якіх пакуль не прымеркавалі да сучасных аб’ектаў.
Мясцовасьці
У Крычаве існавалі гістарычныя мясцовасьці Забялышчын і Загарадзішча[20].
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, хімічнай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці.
Транспарт

У Крычаве ёсьць чыгуначная станцыя і аўтобусны парк, які абслугоўвае 6 мескіх, 9 мясцовых і 2 міжмескія маршруты.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее Крычаўскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Крычаў»[21].
Славутасьці
- Вінакурня (XVIII ст.)
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Замчышча (XI—XVIII стст.)
- Могілкі юдэйскія
- Палац Пацёмкіна і Галынскіх (1778—1787)
- Паштовая станцыя (1840-я)
- Плябанія (ХІХ ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (1838)
- Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (ХІХ ст., 1930-я)
Страчаная спадчына
- Вэрф (XVIII ст.)
- Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1855—1860)
- Касьцёл Сьвятога Ільлі (XV ст.)
- Сынагога
- Царква Раства Багародзіцы (ХІХ ст.)
Remove ads
Галерэя
- Краявіды Крычава
- Паштовая станцыя
- Царкоўная школа
- Воданапорная вежа каля чыгуначнай станцыі
- Юдэйскія могілкі
Месты-сябры
Асобы
- Міхаіл Мельнікаў (1921—1993) — краязнавец, заснавальнік Крычаўскага краязнаўчага музэю, Заслужаны работнік культуры Беларусі
- Аксана Мянькова (нар. 1982) — беларуская лёгкаатлетка
- Мікалай Мяшкоў (1922—1999) — гісторык, дзяржаўны дзяяч БССР
- Андрэй Печкураў (1899—1996) — навуковец у галіне мэліярацыі
- Барыс Токін (1900—1984) — біёляг
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads