Крыштап Рудаміна-Дусяцкі
(пам. 1655) кашталян полацкі, ваявода менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыштап Рудаміна-Дусяцкі (? — 1655) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян полацкі (1645—1654), ваявода менскі (з 1654).
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх гербу «Трубы», сын Яна, войскага браслаўскага, і Фэліцыі з Талочкаў. Меў братоў Яна і Пятра.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Марбурскім і Падуанскім унівэрсытэтах.
Удзельнічаў у войнах з Швэцыяй 1600—1629, Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 і 1654—1667. Браў удзел у Хоцінскай бітве (1621).
У 1630—1645 займаў пасаду маршалка браслаўскага. Абіраўся паслом на соймы 1627 і 1632. Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1639, 1644 і 1653[1].
Меў сына Пятра.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads