Ян Рудаміна-Дусяцкі (сын Яна)
(1581—1646) кашталян наваградзкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Рудаміна-Дусяцкі (1581 — 9 лютага 1646) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян наваградзкі (з 1636).
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх гербу «Трубы», сын Яна, войскага браслаўскага, і Фэліцыі з Талочкаў. Меў братоў Пятра і Крыштапа.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Інгальштацкім (цяпер — Мюнхэнскі) і Аўгсбурскім унівэрсытэтах.
Атрымаў урады каралеўскага двараніна і сакратара. Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1610. З 1618 займаў пасаду лясьнічага вількійскага, у 1619—1622 — наваградзкага падваяводы, у 1627—1636 — харунжага. У 1623—1635 неаднаразова абіраўся паслом на сойм.
Браў удзел у вайне з Швэцыяй (1600—1629), Хоцінскай бітве з туркамі (1621).
Апісаў бітву ў вершаваным творы «Праўдзівы дыярыюш экспэдыцыі Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага супраць Асмана ў Валахіі шчасьліва выпраўленай» (1640). Яму прысьвяціў свае творы Мацей Казімер Сарбеўскі[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads