Пётар Рудаміна-Дусяцкі (сын Яна)
(пам. 1649) кашталян дорпацкі і смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётар Рудаміна-Дусяцкі (? — 1649) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян дорпацкі (1639—1643) і смаленскі (з 1643). Трымаў Усьвяцкае староства ў 1623—1640.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх гербу «Трубы», сын Яна, войскага браслаўскага, і Фэліцыі з Талочкаў. Меў братоў Яна і Крыштапа.
Навучаўся ў Нясьвіскім калегіюме, Віленскай акадэміі.
Удзельнічаў у войнах з Швэцыяй 1600—1629, Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 і 1632—1634.
У 1620—1621 займаў пасаду браслаўскага падстолія, у 1621—1624 — войскага, у 1624—1639 — харунжага. Абіраўся паслом на соймы 1631, 1632 і 1635. Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1619 і 1626[1].
Меў сына Яна Мікалая.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads