Ксавэр Шлягер
аўстрыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кса́вэр Шля́гер (па-нямецку: Xaver Schlager; нар. 28 верасьня 1997 году) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец зальцбурскага «Рэд Булу», але прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Ліфэрынг», які фактычна ёсьць фарм-клюбам зальцбурскага клюбу. Пасьля некалькіх гадоў у рэзэрвовым клюбе быў падцягнуты да асноўнае каманды «Рэд Булу». У сэзоне 2017—2018 гадоў поруч з клюбам сэнсацыйна прасунуўся да паўфіналу Лігі Эўропы, дзе аўстрыйцы саступілі францускаму «Марсэлю». 26 чэрвеня 2019 году далучыўся да табару нямецкага «Вольфсбургу»[4], дзе быў гульцом першай адзінаццаткі. Шлягер быў вымушаны прапусьціць 20 гульняў у Бундэсьлізе 2021—2022 гадоў праз траўму. 17 чэрвеня 2022 году далучыўся да «РБ Ляйпцыгу»[5].
Міжнародная
Дэбютаваў у колерах нацыянальнай зборнай Аўстрыі ў таварыскім матчы, які ладзіўся 23 сакавіка 2018 году, супраць зборнай Славеніі. Матч скончыўся перамогай аўстрыйцаў зь лікам 3:0.
Remove ads
Дасягненьні
«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2016, 2017, 2019
«РБ Ляйпцыг»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2023
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads