Бундэсьліга чэмпіянату Нямеччыны па футболе 2021—2022 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бундэсьліга 2021—2022 гадоў — 59-ы розыгрыш Бундэсьлігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Нямеччыны, які праходзіў з 13 жніўня 2021 году па 14 траўня 2022 году. Чэмпіёнам дзясяты раз запар стала мюнхэнская «Баварыя», якая тым самым здабыла свой 31-ы тытул Бундэсьлігі і 32-і чэмпіёнскі тытул.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 18 клюбаў, зь якіх 16 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону (у тым ліку і пераможца пераходных матчаў «Кёльн»), а два клюбы прасунуліся з Бундэсьлігі 2 — «Бохум» і «Гройтэр Фюрт». Гэтыя клюбы замянілі «Вэрдэр» і «Шальке-04».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Нямецкі футбольны зьвяз
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Вынікі ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы; 7) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
  1. Паколькі пераможца Кубка Нямеччыны «РБ Ляйпцыг» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў групавы этап Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла шостай камандзе лігі, а кваліфікацыя ў раўнд плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў перайшла ад шостай да сёмай каманды лігі.
  2. «Айнтрахт» кваліфікаваўся ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў як пераможца Лігі Эўропы.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Айн ...
Крыніца: Нямецкі футбольны зьвяз
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Заўвагі:
  1. Матч «Бохум» — «Барусія» Мёнхэнглядбах 18 сакавіка 2022 году спынілі на 69-й хвіліне пры ліку 0:2 з-за кінутага з трыбун у памочніка судзьдзі кубку з напоем. 24 сакавіка 2022 году «Барусіі» прысудзілі перамогу ў матчы зь лікам 0:2.
Remove ads

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Гэртай», якая заняла 16-е месца ў Бундэсьлізе, і «Гамбургам», які заняў трэцяе месца ў Бундэсьлізе 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыла «Гэрта», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Першы матч

Больш інфармацыі Гэрта, 0:1 ...

Матч у адказ

Больш інфармацыі Гамбург, 0:2 ...
Remove ads

Бамбардзіры

Больш інфармацыі Месца, Гулец ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads